Instagram забараніў незнаёмым адпраўляць фота і відэа ў дырэкт — толькі тэкставыя паведамленні
Цяпер карыстальнікі ў «дырэкце» могуць атрымліваць ад незнаёмых толькі тэкставыя паведамленні і чакаць ухвалення чата.

Раней колькасць запытаў была неабмежаванай, цяпер карыстальнікі, якія не падпісаліся на акаўнт адрасата, змогуць адправіць толькі адное тэкставае паведамленне. Каб працягнуць размову, адправіць фота, відэа або галасавое паведамленне, уладальнік акаўнта мае ўхваліць чат.
Таксама сацсетка ўводзіла і іншыя абмежаванні. Напрыклад, налада «схаваныя словы» забараняе паведамленні з пэўнымі словазлучэннямі. Акрамя таго, карыстальнік можа абмежаваць паведамленні і каментары ад канкрэтных карыстальнікаў або заблакаваць іх.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.