Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Intel скароціць да 20% штату на кліенцкім і серверным напрамках

На фоне зніжэння выдаткаў Intel можа пайсці на сур’ёзныя скарачэнні ў некаторых сваіх падраздзяленнях. Такое меркаванне выказаў аналітык SemiAnalysis Дылан Патэл.

1 каментарый

Мінулага кастрычніка Intel абвясціла, што сёлета плануе паменшыць выдаткі на $3 млрд, а да 2026-га эканоміць $10 млрд на год. Неўзабаве па тым Bloomberg пісаў, што ў сувязі з гэтым кампанія можа скараціць тысячы супрацоўнікаў. Тэхнагігант перажывае моцнае падзенне попыту на сваю прадукцыю і даходаў.

Паводле слоў Патэла, бюджэты сервернага і кліенцкага напрамкаў бізнэсу Intel будуць урэзаныя на 10%, што пацягне масавыя звальненні. Эксперт ацэньвае іх ажно да 20% двух падраздзяленняў.

Intel дала справаздачу пра рэкордную квартальную страту
Intel дала справаздачу пра рэкордную квартальную страту
Па тэме
Intel дала справаздачу пра рэкордную квартальную страту

Intel у каментары Tom’s Hardware адзначыла, што спрабуе лавіраваць у складаных макраэканамічных умовах. Прадстаўнік кампаніі пацвердзіў, што яна робіць розныя захады для эфектыўнейшага расходавання сродкаў, у тым ліку шляхам скарачэння супрацоўнікаў у розных падраздзяленнях. Але не ўдакладніў, у якіх менавіта і пра якую колькасць людзей вядзецца гаворка.

Як піша SiliconANGLE, за апошнія месяцы Intel звольніла больш за 500 працаўнікоў даследчага хаба ў каліфарнійскім Фолсаме, а неўзабаве можа анансаваць новыя скарачэнні. Таксама мясцовыя выданні пісалі пра скарачэнні Intel у Арэгоне.

Intel урэзала дывідэнды амаль на 2/3 — максімальна ад 2007 года
Intel урэзала дывідэнды амаль на 2/3 — максімальна ад 2007 года
Па тэме
Intel урэзала дывідэнды амаль на 2/3 — максімальна ад 2007 года
Intel рэжа заробкі менеджменту. Гендырэктару — на 25%
Intel рэжа заробкі менеджменту. Гендырэктару — на 25%
Па тэме
Intel рэжа заробкі менеджменту. Гендырэктару — на 25%

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

"Экономика должна быть экономной"