Інвестыцыі ў еўрапейскія тэхнастартапы ўпалі, і вельмі моцна
Замежныя інвестыцыі ў тэхналагічныя стартапы Еўропы на позніх стадыях упалі да мінімуму за апошнія чатыры гады. Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе венчурнай фірмы Atomico.
У асноўным гэта звязана з пасіўнасцю буйных інвестфондаў, такіх як Tiger Global, Coatue Management і Vision Fund карпарацыі SoftBank Group, якія за апошнія гады ўлівалі рэкордныя сумы ў маладыя кампаніі ва ўсім свеце. У 2021 годзе гэтыя так званыя «crossover funds», якія інвестуюць як у публічныя, так і прыватныя кампаніі, зрабілі 82 новыя інвестыцыі ў Еўропу, у гэтым жа годзе — усяго 4.
Паводле слоў экспертаў Atomico, яны назіраюць вельмі моцнае запаволенне — амаль прыпыненне — актыўнасці інвестараў. Гэтаму «спрыяе» рост працэнтных ставак і негатыўная сітуацыя на публічных рынках. Паводле ацэнак Atomico, у 2023 годзе агульны аб’ём укладанняў у еўрапейскую ІТ-сферу складзе $45 млрд — адчувальна меншы за $82 млрд годам раней.
Найбольш прыкметнае падзенне сярод стартапаў на дарослых стадыях. Доля інвестыцый, зробленых у іх паўночнаамерыканскімі фондамі ўпала да чвэрці ў 2023 годзе супраць 39% — у 2021-м. Гэта падкрэслівае патрэбнасць Еўропы ў стварэнні ўласнай базы стабільнага і накіраванага ў рэгіён капіталу, сцвярджаюць аналітыкі.
Пры гэтым у Еўропе запускаецца больш новых стартапаў, ніж у ЗША, а таксама тут знаходзіцца больш «высокакваліфікаваных АІ-спецыялістаў». І хоць магчымасці экзіту для еўрапейскіх стартапаў цяпер абмежаваныя, у Atomico лічаць, што да продажу або выхаду на біржу ў 2024 годзе цяпер гатова больш кампаній, ніж у суме за апошнія пяць гадоў.
Читать на dev.by