Інвестар-мільярдэр назваў тры рысы паспяховых стартапераў
Сузаснавальнік інвестфонду Andreessen Horowitz (a16z) Марк Андрысэн у падкасце Лекса Фрыдмана назваў некалькі важных характарыстык, якія маюць паспяховыя фаўндары стартапаў. Таксама Фрыдман папрасіў госця даць параду маладым прадпрымальнікам.
«Па-сапраўднаму класныя фаўндары адрозніваюцца тым, што яны не кіруюцца ніякімі парадамі. Так што калі вы слухаеце нейкія парады, магчыма, пара перастаць», — сказаў Андрысэн.
У цэлым формулай поспеху з’яўляецца спалучэнне такіх якасцей, як розум, энергічнасць і смеласць — усё з прыстаўкай «супер».
«Першыя дзве рэчы — гэта ўласцівасці чалавека, а трэцяя — выбар. Быць смелым — гэта выбар, бо гэта пытанне ўстойлівасці да болю: колькі разоў вы гатовыя атрымаць па твары, перш як здацца?», — патлумачыў мільярдэр. Ён дадаў, што фаўндары часта сутыкаюцца з адмовамі — як ад патэнцыйных супрацоўнікаў, так ад інвестараў, якія не вераць у ідэю. Добры фаўндар мае быць здольны вынесці шмат адмоў, а часам «даводзіцца прыкідвацца, што ўсё выдатна, калі насамрэч хочацца памерці».
Таксама ён лічыць, што ў фінансавым плане больш паспяховыя фаўндары, якія маюць працу ў вялікай кампаніі — хоць дапускае, што ў некаторых людзей ёсць нясцерпнае жаданне ствараць штосьці новае і рабіць гэта самому, а некаторыя проста не могуць, каб імі камандавалі.
Акрамя гэтага, на думку Андрысэна, больш паспяховыя тыя фаўндары, якія маюць ідэю, і з яе нараджаецца стартап. А не тыя, хто спачатку задумаў запусціць стартап, а потым спрабуе вымучыць ідэю.
Читать на dev.by