Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Інвестары Twitter страцілі мільярды долараў на куплі сацсеткі Маскам

У 2022 годзе Ілан Маск купіў Twitter, пазней пераназваную ў X, за $44 млрд. Асноўную частку гэтай сумы ён выплаціў з уласных грошай, а астатняя прыйшлася на крэдыты і ўкладанні іншых інвестараў. Washington Post адзначае, што яны страцілі «ашаламляльныя» грошы на гэтай угодзе.

2 каментарыя

Прынц Саудаўскай Арабіі Альвалід бін Талал уклаў у акцыі Twitter блізу $2 млрд, якія належаць яму і саудаўскаму холдынгу. На момант угоды ён верыў, што Маск зможа стаць для сацсеткі выдатным кіраўніком, і па-ранейшаму задаволены ўкладаннем. Але для іншых угода выглядае значна менш прывабнай.

Кампанія Fidelity, якая выступае вонкавым інвестарам Twitter, ацэньвае долю X у адным са сваіх фондаў больш як на 70% ніжэй, чым яна каштавала на момант пакупкі: $316 млн супраць $88 млн.

Паводле даных Washington Post, восем найбуйнейшых інвестараў, якія дапамаглі бізнэсоўцу купіць сацсетку, на цяперашні момант сумарна страцілі каля $5 млрд, а з улікам укладанняў Маска агульная сума страт складае $24 млрд.

Адным з галоўных інвестараў у пагадненні быў фаўндар Twitter Джэк Дорсі. Ён страціў каля $720 млн і вельмі расчараваны гэтым. Летаь ён нават заяўляў, што Маску не варта было купляць Twitter.

Выручка Х упала больш як у два разы летась у ЗША
Выручка Х упала больш як у два разы летась у ЗША
Па тэме
Выручка Х упала больш як у два разы летась у ЗША
Х катастрафічна губляе аўдыторыю пад кіраўніцтвам Маска
Х катастрафічна губляе аўдыторыю пад кіраўніцтвам Маска
Па тэме
Х катастрафічна губляе аўдыторыю пад кіраўніцтвам Маска
Маск прызнаўся што яго твіты прынеслі X больш шкоды чым карысці
Маск прызнаўся, што яго твіты прынеслі X больш шкоды, чым карысці
Па тэме
Маск прызнаўся, што яго твіты прынеслі X больш шкоды, чым карысці

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
0

никто не сделал больше для уничтожения этой бессмысленой штуки под названием твитер, чем Маск. ЗА что ему честь и хвала

Anonymous
Anonymous
0

На самом деле Musk это лучшее что случилось со свитером.
Он разогнал этот левацкий echo chamber к чертям.
Как по мне одно только это стоило всех этих денег.