Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск прызнаўся, што яго твіты прынеслі X больш шкоды, чым карысці

Бізнэсоўцу давялося даваць паказанні ў судзе паво справе пра паклёп. Маска абвінавачваюць у распаўсюдзе чутак і канспіралогіі. Сам мільярдэр прызнаўся, што не разумее, у чым ён вінаваты.

Пакінуць каментарый

Пры канцы мінулага года карыстальнік X Бэн Броўдзі падаў у суд на Маска за паклёп, сцвярджаючы, што бізнэсмен памылкова абвінаваціў яго ў датычнасці да бойкі паміж двума правымі групоўкамі ў Арэгоне. Сам пазоўнік пражывае ў Каліфорніі і толькі аддалена нагадвае ўдзельніка бойкі, які фігуруе ў роліку.

Бізнэсовец таксама заявіў, што сама бойка была падстроеная, што дало падставу канспіралогам назваць Броўдзі таемным урадавым агентам і арганізаваць сачэнне за карыстальнікам. Адвакат Маска некалькі разоў звяртаўся да суда з просьбай захаваць у таямніцы стэнаграму паказанняў кліента, але просьба была адхіленая.

Паводле стэнаграмы, падчас пасяджэння адвакат пазоўніка Марк Бэнкстан спытаў Маска пра куплю Twitter і пра тое, які ўплыў гэта аказала на яго паводзіны ў сацсетцы. Бізнэсовец адказаў, што нічога асаблівага не адбылося, і прызнаў, што ягоныя правакацыйныя твіты прынеслі кампаніі больш шкоды, чым карысці.

«Я, магчыма, зрабіў больш, каб нанесці фінансавы ўрон кампаніі, чым дапамагчы ёй. <…> Я кіруюся не тым, што прыносіць фінансавую выгаду, а тым, што я лічу цікавым і важным для публікі», — заявіў ён. Таксама ён абвінаваціў Броўдзі ў вымагальніцтве і прызнаўся, што не да канца разумее, у чым яго абвінавачваюць.

Бэнкстан заўважыў, што твіт Маска са згадваннем Броўдзі ўбачылі больш за мільён чалавек. У адказ Маск заявіў, што мільён праглядаў не мае вялікага значэння для платформы, якая збірае ад пяці да васьмі трыльёнаў праглядаў штогод. Таксама бізнэсовец мяркуе, што карыстальнік не пацярпеў ад гэтай гісторыі. Адвакат паведаміў суду, што яго кліенту давялося пакінуць свой дом праз пераслед.

Бразілія пачала расследаванне супраць Маска праз акаўнты ў X
Бразілія пачала расследаванне супраць Маска праз акаўнты ў X 
Па тэме
Бразілія пачала расследаванне супраць Маска праз акаўнты ў X
Маск абвінаваціў экс-жонку Безаса ў разбурэнні заходняй цывілізацыі сваёй дабрачыннасцю. Яна падвоіла актыўнасць

«Пра што вы кажаце?»: Абама раскрытыкаваў Безаса і Маска за касмічныя праекты
«Пра што вы кажаце?»: Абама раскрытыкаваў Безаса і Маска за касмічныя праекты
Па тэме
«Пра што вы кажаце?»: Абама раскрытыкаваў Безаса і Маска за касмічныя праекты

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.