Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Інжынерка 10+ гадоў працавала ў Google і OpenAI, а потым звольнілася з-за Трампа

Супрацоўніца OpenAI Мікі Хабрын пакінула працу мары ў Сан-Францыска і разам з жонкай і шасцігадовай дачкой пераехала ў Стакгольм. Прычынай стала вяртанне Дональда Трампа ў Белы дом.

Пакінуць каментарый

Хабрын працавала ў Google больш за дзесяць гадоў, а з 2024 па 2025 год займалася даследаваннямі ў OpenAI. У інтэрв’ю яна прызнаецца, што атмасфера ў кампаніі была «насычанай і захапляльнай», калегі — «выдатнымі», а сама праца давала рэдкі шанец быць у авангардзе тэхналогій. «Гэта было сапраўды цяжка, — кажа яна. — Я перажывала перыяд страты, калі сыходзіла. Усё, чым я хачу займацца, — гэта штучны інтэлект».

Нягледзячы на высокую зарплату, дом у Сан-Францыска і паспяховую кар’еру, Хабрын вырашыла, што стабільная будучыня дзіцяці важней. «Мы з жонкай прыйшлі да высновы ў адзін і той жа дзень: час з’язджаць. Я не магла проста сядзець і нічога не рабіць, калі рызыкі для мяне як для імігранткі і трансгендарнай жанчыны рабіліся ўсё вышэйшымі», — патлумачыла яна.

Па яе словах, рашэнне далося нялёгка. «Я адчуваю віну, таму што лічу правільным змагацца за тое, у што верыш. Але калі б не дачка, мы, магчыма, засталіся б», — прызналася Хабрын. Сям’я ўжо набыла дом у Стакгольме і плануе застацца там надоўга. «Мы хочам, каб у Штэфі было стабільнае дзяцінства — школа, дом, распарадак. Мы не хочам паўтараць пераезды, хочам укараніцца на 15-20 гадоў», — падкрэсліла праграмістка.

Паводле звестак брытанскіх уладаў, толькі ў 2024 годзе колькасць заявак амерыканцаў на грамадзянства Вялікабрытаніі дасягнула рэкорду і павялічылася на 26% у параўнанні з папярэднім годам. Запыты ў міграцыйныя агенцтвы ў Канадзе і Еўропе рэзка выраслі ўжо ў канцы мінулага года.

Стажор Google расказаў чаму адмовіўся ад бігтэха дзеля ШІ-стартапа
Стажор Google расказаў, чаму адмовіўся ад бігтэха дзеля ШІ-стартапа
Па тэме
Стажор Google расказаў, чаму адмовіўся ад бігтэха дзеля ШІ-стартапа
Трамп пагражае санкцыямі і мытамі еўрапейцам за законы якія крыўдзяць амерыканскіх тэхгігантаў
Трамп пагражае санкцыямі і мытамі еўрапейцам за законы, якія крыўдзяць амерыканскіх тэхгігантаў
Па тэме
Трамп пагражае санкцыямі і мытамі еўрапейцам за законы, якія крыўдзяць амерыканскіх тэхгігантаў
Супрацоўнікі новага ШІ-аддзела Meta разбягаюцца праз два месяцы працы
Супрацоўнікі новага ШІ-аддзела Meta разбягаюцца праз два месяцы працы
Па тэме
Супрацоўнікі новага ШІ-аддзела Meta разбягаюцца праз два месяцы працы
Чытайце таксама
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
Хто зарабляе больш — OpenAI ці Anthropic? Залежыць ад таго, як лічыць
Хто зарабляе больш — OpenAI ці Anthropic? Залежыць ад таго, як лічыць
Хто зарабляе больш — OpenAI ці Anthropic? Залежыць ад таго, як лічыць
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
3 каментарыя
НАСА рыхтуе «месяцовую базу Трампа»: дзясяткі запускаў ужо ў найбліжэйшыя гады
НАСА рыхтуе «месяцовую базу Трампа»: дзясяткі запускаў ужо ў найбліжэйшыя гады
НАСА рыхтуе «месяцовую базу Трампа»: дзясяткі запускаў ужо ў найбліжэйшыя гады
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.