Інжынер сышоў з Meta, таму што яго не панізілі
Звычайна супрацоўнікі спрабуюць атрымаць павышэнне. Але былы інжынер Meta Ігар Цвяткоў зрабіў нетыповую рэч — папрасіў панізіць яго ў пасадзе. Пра свой кар’ерны шлях ён распавёў у LinkedIn.

Цвяткоў прыйшоў у Meta на ўзровень senior staff engineer (E7) пасля Google і Cruise і правёў там крыху больш за год. Але «не ўпісаўся» ў культуру кампаніі і ў выніку захацеў спусціцца на ўзровень ніжэй.
Як ён патлумачыў, на ўзроўні E7 ад чалавека чакаюць глыбокага ведання ўнутраных сістэм і даверу з боку кіраўнікоў. Праблема ў тым, што ён прыйшоў звонку і працаваў аддалена. Гэта значыць стартаваў амаль з нуля. У падкасце The Peterman Pod ён апісаў гэта яшчэ больш жорстка: «Гэта значыць, што ў цябе максімум год, каб выйсці на ўзровень старажылаў кампаніі».
Па яго словах, у першы дзень ён ведаў менш, чым стажор побач з ім. За год і два месяцы ў Meta, ён, як ён сам ацаніў, дацягнуўся да ўзроўню E6 з нацяжкай, але не да E7, на які яго нанялі. Гэта стварала пастаянны стрэс, тым больш што Meta звычайна пазбаўляецца ад слабых перформераў. На рэвью яго параўноўвалі менавіта з іншымі senior staff engineers.
У нейкі момант айцішнік зразумеў яшчэ адну рэч: яму наогул не падабаецца быць E7 — ён любіць пісаць код і дэбажыць. А на гэтым узроўні гэтым амаль не займаюцца — тут больш стратэгіі, уплыву, каардынацыі.
У выніку ён наўпрост папрасіў менеджмент перавесці яго на ўзровень ніжэй, але гэта аказалася не так проста, таму што кампенсацыя і пакеты акцый ужо былі разлічаны. У Meta ёсць працэдура паніжэння — напрыклад, калі чалавек на кіруючай пасадзе становіцца індывідуальным кантрыб’ютарам. Але паніжэнне ўнутры той жа каманды — куды больш складаная гісторыя.
Яму адмовілі. Ён лічыць, што калі б пайшоў вышэй, напрыклад да віцэ-прэзідэнта, вынік быў бы іншым. Але да таго моманту ён ужо занадта далёка выйшаў з зоны камфорту. «Я працаваў у Google 14,5 гадоў. Гэта была мая зона камфорту», — сказаў ён.
Тым часам яму перыядычна пісаў рэкрутар Google з прапановай вярнуцца. У выніку Цвяткоў пагадзіўся.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.