Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішнік аформіў ІП у Грузіі і жыў у Беларусі. Грузінскі банк заблакаваў карту

Тэлеграм-канал «Ты таксама ў Грузіі?» расказвае дзве гісторыі, як грузінскі банк блакаваў ІП-рахункі айцішнікам. У адным выпадку рахунак заблакавалі беларусу, які карыстаўся замежнай картай у РБ, у іншым — расійцу пасля куплі крыптавалют. Дэдлайн блакаванняў у абодвух выпадках прыйшоўся на адну дату.

11 каментарыяў

Тэлеграм-канал «Ты таксама ў Грузіі?» расказвае дзве гісторыі, як грузінскі банк блакаваў ІП-рахункі айцішнікам. У адным выпадку рахунак заблакавалі беларусу, які карыстаўся замежнай картай у РБ, у іншым — расійцу пасля куплі крыптавалют. Дэдлайн блакаванняў у абодвух выпадках прыйшоўся на адну дату.

Жыў у Беларусі, карыстаўся грузінскай картай

Bank of Georgia паведаміў пра блакаванне майго ІП-рахунку пры канцы верасня. Ніякіх дакументаў не запытвалі, тлумачэнняў не давалі. Блакіроўка адбылася «паводле ўнутраных правіл банка».

Bank of Georgia — адзін з найбуйнейшых банкаў у Грузіі. У Беларусі працуе яго філіял — БНБ.

У той дзень была дзіўная хваля блакаванняў ад адной супрацоўніцы банка — чалавек сем закранула. Заблакавалі бізнэс-рахунак і сказалі, што аддадуць грошы толькі ў аддзяленні банка. Тыдзень правёў з імі на тэлефоне. У выніку яны далі магчымасць вывесці грошы з ІП-рахунку на фізасобу аддалена — разблакавалі ІП-рахунак на адну гадзіну, пасля заблакавалі зноў.

Мне дагэтуль ніхто не сказаў, што было б з грашыма, калі б я не забраў іх асабіста. Адказвалі толькі: «Рахунак будзе адключаны, зніміце грошы ў касе».

Калі спадзе ажыятаж ад мабілізацыі, палячу адкрываць рахункі ўжо ў некалькіх банках для падстрахоўкі.

Мы спрабавалі ў чатах знайсці заканамернасць блакавання — не знайшлі. У мяне грамадзянства РБ. Рахунак адкрываў аддалена, праз даверанасць на грузінскага «памагатара-рэгістратара». Усё адкрылі на пачатку жніўня — з першага разу, без праблем.

У мяне стабільныя добрыя даходы, кантракт, выпіскі з банкаў ЕС і РБ. Крыніца паступлення грошай — вядомы еўрапейскі распрацоўшчык софту. У некаторых маіх калегаў таксама ёсць ІП, але іх не закранула.

Я не здзяйсняў ніякіх пераказаў з бізнэс-рахунку, акрамя вываду на фізічны. З асабістага рахунку рабіў пераказы ў РБ і пакупкі ў крамах па карце, але яго не кранулі. Крыптавалютай не карыстаюся.  

Фізічна знаходжуся цяпер у Беларусі, але ІП адкрыты ў Грузіі. Наўрад ці гэта можа быць прычынай, бо фізічны рахунак у мяне застаўся. Плюс шмат знаёмых дзейнічаюць дакладна гэтак жа, і па законе я нічога не парушаю. Бізнэс-рахунак ніяк не звязаны з РБ. 

Юрысты кажуць, што з грузінскім ІП можна працаваць з Беларусі. Але калі ІП з’яўляецца падатковым рэзідэнтам РБ (жыве ў краіне больш за 183 дні на год), яму давядзецца заплаціць падаходны падатак 13% у бюджэт Беларусі. Пры гэтым ён можа быць вызвалены ад выплаты падатку 1% (падатак для ІП са статусам «малы бізнэс») у Грузіі паводле пагаднення аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання паміж дзвюма краінамі. Зрэшты, гэта ў тэорыі — правапрымяняльнай практыкі яшчэ няма.  

Пакуль што гэта горшы досвед узаемадзеяння з банкамі. Калі пачалі ўводзіць санкцыі, банкі ЕС «папрасілі на выхад». Але не блакавалі рахункаў і не абмяжоўвалі плацяжоў. Далі, здаецца, 2 месяцы на завяршэнне кантрактаў і вывад сродкаў.

Натуральна, дзіўны гэты банк — BoG. Грошы з ІП на фізасобу пераказваюцца толькі з прызначэннем «money transfer». На фізасобе звычайныя swift-пераказы праз раз адхіляюцца, але пры паўторы ўжо прапускаюцца. Быццам на кожнае рашэнне кубікі кідаюць. Заяўкі на адкрыццё рахунку перыядычна губляюць (у чатах пра гэта часта пішуць), людзям адкрывалі рахункі пасля дзвюх-трох адмоў KYC («Know Your Customer» — анкета для адкрыцця банкаўскага рахунку. — Заўв. рэд.). 

Блакаванне пасля куплі крыптавалюты

Я грамадзянін РФ. Чатыры месяцы таму адкрыў ІП-рахунак у Bank of Georgia. Тады праблем не было, я падаў інвойсы (міжнароднае пазначэнне рахунку) і кантракт на англійскай.

Гэтыя чатыры месяцы атрымліваў заробак у еўра, там назапасілася нармальная сума. Усе грошы перавёў з ІП-рахунку на фізічны, еўра прадаў, купіў лары. Потым з гэтых лары купіў USDT (крыптавалюту) на біржы Binance — у фармаце p2p.

Праз два месяцы пасля куплі, а дакладней на мінулым тыдні, я атрымаў ліст, што мае рахункі заблакуюць у аднабаковым парадку. Што, маўляў, я парушыў банкаўская пагадненне. Без спасылак і тлумачэнняў.

Цяпер чакаю 28 кастрычніка, калі наступіць блок (пакуль нічога з акаўнтам не зрабілі).

«Банки жестят». 5 кейсов айтишников которые открыли ИП в Грузии
«Банки жестят». 5 кейсов айтишников, которые открыли ИП в Грузии
По теме
«Банки жестят». 5 кейсов айтишников, которые открыли ИП в Грузии

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

карту МИР надо было открывать в Беларусбанке, в любом районе страны работает без проблем.

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
6

Грузинский банк это ещё цветочки. Ждём визит белоруской налоговой, автор держи в курсе.

2

полагаю уже старший налоговый инспектор направил запросы в грузинское министерство с требованием не позднее 15 числа предоставить сведения об убежавших айтишнеках и их доходах. будут в выходные работать, списки печатать

5

В Грузии все банки странные если честно, как и вся страна в принципе

4

да тут больше в сторону - грузинские банки начнут выполнять требования санкций по ограничению переводов в Беларусь.

1

естественный отбор - выживает только умнейшая и сильнейшая особь, что не засветилась переводом

0

для этого придется жить за пределами регионов попавших под санкции.

не в бумажном ведь веке живем.

Anonymous
Anonymous
3

Предвижу бизнес: IT-тур для открытия ИП/счетов в нескольких странах

-1

таких долбаков надо везде блокировать, понаделали не пойми чего и жалуются еще, адвансед плуги

0

Все деньги перевёл с ИП-счёта на физический, евро продал, купил лари. Потом с этих лари купил USDT (криптовалюту) на биржу Binance — в формате p2p.
поздравляю, ты знатный долбак, не мог потратить 2% и купить крипту анонимно ? получи в плечи

0

100% тут все мутные типы, открывал в БОГ счёт ни инвойсов ничего не предоставил всё ок с 1го раза, а ещё надо юзать карту так как ты указал в анкете и не будет блока, надо вас мамкиных сынков консультировать за 300$ в час видимо :)