Ірландыя прыняла кодэкс бяспекі для відэаплатформаў
Ірландскі рэгулятар прыняў кодэкс анлайн-бяспекі, які забараняе загрузку і распаўсюджванне шкоднага кантэнту на відэаплатформах: TikTok, Youtube, Instagram і Facebook Reels.
Ірландскі рэгулятар прыняў кодэкс анлайн-бяспекі, які забараняе загрузку і распаўсюджванне шкоднага кантэнту на відэаплатформах: TikTok, Youtube, Instagram і Facebook Reels.
Ірландскі рэгулятар прыняў кодэкс анлайн-бяспекі, які забараняе загрузку і распаўсюджванне шкоднага кантэнту на відэаплатформах: TikTok, Youtube, Instagram і Facebook Reels.
Ірландскі орган па наглядзе за СМІ і інтэрнэтам Coimisiún na Meán апублікаваў новы Кодэкс анлайн-бяспекі, які ўступіць у сілу ад лістапада і будзе прымяняцца да відэаплатформаў, зарэгістраваных у краіне. У рамках гэтага Кодэкса платформы абавязаныя змяніць сваю палітыку і забараніць распаўсюджванне шкоднага кантэнту, уключаючы кібербулінг, матэрыялы, якія прапагандуюць гвалт, расізм і тэрарызм, а таксама кантэнт, звязаны з дзіцячай эксплуатацыяй і расавымі забабонамі.
Мэта кодэкса — рэгуляваць кантэнт, які не падпадае пад дзеянне агульнаеўрапейскага Закона Аб лічбавых паслугах (DSA). Як адзначыў прадстаўнік Coimisiún na Meán Адам Херлен, новы кодэкс накіраваны на барацьбу з шкодным, а не толькі незаконным кантэнтам. Платформы абавязаныя забараніць публікацыю такога кантэнту і аператыўна рэагаваць на паведамленні карыстальнікаў. Ведамства падкрэсліла, што кампаніі могуць прымяніць аналагічныя меры і ў іншых рэгіёнах для ўніфікацыі стандартаў.
Кодэкс таксама патрабуе ад платформаў, якія размяшчаюць парнаграфічны або жорсткі кантэнт, прымяняць сістэмы ўзроставай верыфікацыі, каб прадухіліць доступ непаўналетніх. У дадатак да гэтага, платформы павінны даваць інструменты бацькоўскага кантролю і сістэмы рэйтынгаў для кантэнту, які можа пашкодзіць развіццю дзяцей. Першапачаткова рэгулятар разглядаў магчымасць адключэння алгарытмаў рэкамендацый кантэнту па змаўчанні, але ў выніку вырашыў спадзявацца на нормы DSA для рэгулявання такіх сістэм.
«Увядзенне кодэкса анлайн-бяспекі завяршае эпоху самарэгулявання сацсетак. Кодэкс устанаўлівае абавязковыя правілы для відэаплатформаў, каб знізіць шкоду, якую яны могуць нанесці карыстальнікам. Мы будзем сачыць за тым, каб карыстальнікі зналі свае правы, і прыцягваць платформы да адказнасці, калі яны парушаюць свае забавязанні», — заявіла камісарка па анлайн-бяспецы Ірландыі Ніам Ходнет.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.