Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ІТ-кампанія прыдумала бонус «3-3-3» — аплачвае супрацоўнікам паходы па барах для згуртавання

Каліфарнійская кампанія Verkada распрацоўвае воблачныя сістэмы бяспекі будынкаў і аперацыйныя сістэмы — а яшчэ плаціць супрацоўнікам за тое, каб пасляабедзенны час яны бавілі разам і размаўлялі.

Пакінуць каментарый

Каліфарнійская кампанія Verkada распрацоўвае воблачныя сістэмы бяспекі будынкаў і аперацыйныя сістэмы — а яшчэ плаціць супрацоўнікам за тое, каб пасляабедзенны час яны бавілі разам і размаўлялі.

@theloganbartlettshow 3 coworkers hanging out after 3pm = free drinks/dinner #buildingculture #employeeperks #teammotivation #corporatehacks #venturecapital #founders #startups #entrepreneurship #entrepreneurlife #techcompanies #theloganbartlettshow ♬ original sound — The Logan Bartlett Show

Ідэю такога цімбілдынгу ўвасобілі ў мінулым красавіку. Сутнасць у тым, што любыя тры супрацоўнікі (ці больш) могуць разам пайсці ў якую-небудзь установу пасля 3 гадзіны дня, а кампанія возьме на сябе чэк за ежу і напоі.

«Час абедзенны, і калі тры чалавекі пойдуць разам патусавацца, то з вялікай верагоднасцю яны будуць размаўляць пра нешта, звязанае з працай, што ў выніку выгадна нам», — растлумачыў СЕО кампаніі Філіп Калішан.

Тут лічаць, што падобнае ўзаемадзеянне паміж супрацоўнікамі павысіць канкурэнтаздольнасць Verkada ў галіне, дзе кампаніі каштуюць сотні мільярдаў долараў.

Супрацоўнікі Nvidia працуюць з дому 3-4 дні на тыдзень. Не прадукцыйнасці не перашкаджае
Супрацоўнікі Nvidia працуюць з дому 3-4 дні на тыдзень. Не, прадукцыйнасці не перашкаджае
Па тэме
Супрацоўнікі Nvidia працуюць з дому 3-4 дні на тыдзень. Не, прадукцыйнасці не перашкаджае

Папярэдні дазвол на вылазку супрацоўнікам атрымліваць не трэба. Дастаткова проста скінуць сумеснае фота з установы, куды яны накіраваліся, у канал у Slack з назвай праграмы. Кампанія кампенсуе да $30 на чалавека.

Праграмай хоць бы адзін раз скарысталіся ўсе 1800 супрацоўнікаў Verkada. Рабіць гэта ім рэкамендуецца 1-2 разы на тыдзень. Звычайна ў канале з’яўляецца 4-5 фота на дзень.

Калішан адзначае, што кампанія і раней аплачвала супрацоўнікам сумесныя паходы. Але калі ідэю аформілі ў афіцыйную праграму і далі ёй назву, а потым расклеілі ўлёткі пра яе па офісе, увагі да бонусу стала значна больш.

Verkada была заснаваная ў 2016 годзе. Цяпер яна ацэньваецца ў $3,5 млрд. Кампанія займаецца вытворчасцю камер відэаназірання, апавяшчальнікаў, перамоўных прылад і іншага абсталявання для бяспекі, а таксама звязанага з ім софту. У 2023 годзе яна вырасла ў памеры на 60% і анансавала пяць новых офісаў у дадатак да 15 ужо існых лакацый.

Але ў карпаратыўнай культуры Verkada не ўсё ідэальна. У перыяд пандэміі яна настойвала на вяртанні супрацоўнікаў у офіс ужо пасля двух месяцаў шатдаўну, спасылаючыся на недахопы аддаленай працы. Калішан казаў, што калі кампанія хоча расці хутка, то людзі маюць быць у офісе. Ужо ў чэрвені 2020 года Verkada патрабавала паўнавартаснай прысутнасці на працоўным месцы 5 дзён на тыдзень, а цяпер не наймае на аддаленую працу і ўсяляк спрабуе не дапусціць яе ў сябе. Праграма «3-3-3» — працяг гэтай палітыкі.

Кіраўніцтва каліфарнійскай ІТ-кампаніі зняло крынджовае відэа з песнямі скокамі і пагрозамі каб загнаць людзей у офіс
Кіраўніцтва каліфарнійскай ІТ-кампаніі зняло крынджовае відэа з песнямі, скокамі і пагрозамі, каб загнаць людзей у офіс
Па тэме
Кіраўніцтва каліфарнійскай ІТ-кампаніі зняло крынджовае відэа з песнямі, скокамі і пагрозамі, каб загнаць людзей у офіс
90/10: гендырэктар Dropbox расказаў пра падыход да аддаленай працы
90/10: гендырэктар Dropbox расказаў пра падыход да аддаленай працы
Па тэме
90/10: гендырэктар Dropbox расказаў пра падыход да аддаленай працы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.