Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

90/10: гендырэктар Dropbox расказаў пра падыход да аддаленай працы

Гендырэктар і сузаснавальнік файлаабменніка Dropbox Дру Х’юстан развівае культуру дыстанцыйнай працы, нягледзячы на тое, што многія яго калегі сілком заганяюць супрацоўнікаў у офіс.

2 каментарыя

У нядаўнім інтэрв’ю Fortune прадпрымальнік расказаў, што ў кампаніі дзейнічае правіла 90/10 — то-бок 90% года супрацоўнікі працуюць з дому (або адкуль заўгодна), а 10% — у офісе. Такі падыход у Dropbox практыкуюць з 2021 года.

Кампанія была створана ў 2007 годзе і месціцца ў Сан-Францыска. Да красавіцкіх скарачэнняў яна налічвала 3 тысячы супрацоўнікаў. У 2020 годзе на фоне пандэміі яна абвясціла, што асноўным фарматам працы тут цяпер будзе не фізічны, а віртуальны — то-бок аддалены.

«Я б сказаў, што ў іх супрацоўнікаў мае быць выбар. Яны не рэсурс, які трэба кантраляваць», — адказаў Х’юстан на пытанне аб тым, што б ён сказаў сваім калегам, якія патрабуюць ад падначаленых абавязковай прысутнасці ў офісе.

«Тут патрэбная іншая сацыяльная дамова і адмова ад кантролю. Калі вы давяраеце людзям і ставіцеся да іх як да дарослых, яны і паводзіцца будуць як дарослыя. Давер вышэйшы за нагляд», — дадаў СЕО Dropbox.

Прадстаўнік Dropbox у каментары Insider адзначыў, што пасля ўвядзення новага рэжыму працы паказчык утрымання супрацоўнікаў у кампаніі дасягнуў рэкордных значэнняў. А 70% новых супрацоўнікаў называюць яго галоўнай прычынай, з якой яны падалі заяўку на працу тут.

«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы але пакуль атрымваецца не надта
«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы, але пакуль атрымваецца не надта
Па тэме
«Гармідар»: Meta спрабуе вярнуць усіх у офісы, але пакуль атрымваецца не надта
Amazon: полный возврат в офис может растянуться на три года
Amazon: полный возврат в офис может растянуться на три года
По теме
Amazon: полный возврат в офис может растянуться на три года
Гендиректор Salesforce говорит что всегда работал и будет работать удалённо. Но сотрудники — это другое
Гендиректор Salesforce говорит, что всегда работал и будет работать удалённо. Но сотрудники — это другое
По теме
Гендиректор Salesforce говорит, что всегда работал и будет работать удалённо. Но сотрудники — это другое

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

"Но эти 10% должны быть не менее 40 часов в неделю", уточнил Дрю.

0

плюс 100500