ІТ — лідар па тэмпах росту ў эканоміцы Беларусі ў студзені-лютым
ІТ-сфера, транспарт і сельская гаспадарка сталі лідарамі па тэмпах росту валавой даданай вартасці ў Беларусі ў студзені-лютым. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства эканомікі.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па выніках першых двух месяцаў года тэмп росту ВУП склаў 98,8% — уніз цягнула прамысловасць. «Асноўнымі драйверамі эканомікі ў студзені-лютым сталі інфармацыя і сувязь (103,9%), транспарт (103,1%) і сельская гаспадарка (102,7%)», — гаворыцца ў пасце.
Рост у ІТ звязаны з павелічэннем колькасці заказаў на айчыннае ПЗ і ростам колькасці работнікаў.
Высокімі тэмпамі павялічваецца экспарт паслуг — у студзені 2026 года рост склаў 31,7%. ІТ-паслугі сталі адным з асноўных драйвераў нараўне з транспартам і будаўніцтвам.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ПВТ - Сила!