У 2023 ІТ «дапамагае» эканоміцы хутчэй падаць
Беларуская эканоміка ўпала за першы квартал на 2%+. Больш за іншых «пастараўся» ІКТ-сектар.
Паводле даных Белстата, за студзень-сакавік ВУП Беларусі склаў 46,5 мільярда рублёў. Падзенне крыху запаволілася (у студзені-лютым было мінус 3,6%). Пры гэтым з асноўных відаў дзейнасці больш за ўсіх цягне эканоміку ўніз «інфармацыя і сувязь».
ІКТ-сектар аказвае адмоўны ўплыў на дынаміку ВУП ад пачатку года. Студзень — мінус 0,9%, студзень-люты — мінус 1%, студзень-сакавік — мінус 1,3%. Для параўнання ў гэты перыяд летась была супрацьлеглая сітуацыя — ІКТ-сектар працаваў на ВУП «у плюс».
Калі па выніках першага квартала мінулага года доля ІКТ-сектара ў структуры ВУП складала 8,1%, то за першы квартал гэтага года яна ўпала да 6,3%.
Пры гэтым працягвае падаць валавы дабаўлены кошт ІКТ-сектара (розніца паміж выдаткамі на вытворчасць і канчатковым коштам прадукту — заўв. dev.by). У студзені — мінус 13,2%, у студзені-лютым — мінус 14%, у студзені-сакавіку — мінус 16,2%.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by