ІТ-прафесіі, чыя запатрабаванасць будзе больш за ўсё расці наступныя 10 гадоў
Тым, хто задумваецца пра кар’еру ў тэхналагічнай сферы — або пра змену кар’еры ўнутры яе — хочацца ведаць, што іх выбар апраўдае сябе ў перспектыве. Амерыканская профільная асацыяцыя CompTIA ў свежай справаздачы State of the Tech Workforce назвала айцішнікаў, папулярнасць якіх будзе расці найбольшымі тэмпамі найбліжэйшае дзесяцігоддзе.

На думку экспертаў, хутчэй за ўсё будзе павялічвацца попыт на спецыялістаў па працы з данымі — аналітыкаў і дата-саентыстаў. Услед за імі ідуць спецыялісты па кібербяспецы, інжынеры і распрацоўшчыкі софту, вэб- і UI/UX-дызайнеры і вэб-распрацоўшчыкі.
Зрэшты, адзначае Dice, рабіць прагнозы на такі працяглы тэрмін рызыкоўна, паколькі сфера вельмі дынамічна развіваецца і можа моцна змяніцца за кароткі прамежак часу. Напрыклад, у 2005-м наўрад ці хтосьці прадбачыў, што рэліз айфона прывядзе да з’яўлення бурнага рынку праграм і сэрвісаў у 2009-м. У цяперашні час наўрад ці можна прадбачыць, як АІ-чатботы накшталт ChatGPT зменяць рынак працы для распрацоўшчыкаў софту ў 2033 годзе. Так ці інакш, кампаніям усюды і заўсёды будуць патрэбныя кадры для апрацоўкі велізарных аб’ёмаў даных, абароны ад унутраных і вонкавых пагроз, а таксама для стварэння якаснага і сімпатычнага софту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.