Школа, якая кліча ўсіх у ІТ, расказала, дзе бярэ тэлефоны. Але ёсць нюансы
Пасля выхаду артыкула пра школу, якая кліча ў ІТ па тэлефоне, IT Overone даслала каментар і патлумачыла паходжанне базы нумароў. Калі каротка: усе ахвотныя далі свае тэлефонныя нумары самахоць, але ў некаторых з іх былі дапушчаныя памылкі — таму менеджары перыядычна не туды трапляюць.
Нагадаем: айцішнікі (і не толькі) скардзіліся dev.by, што ім тэлефануюць са школы IT Overone — робат звяртаецца па імені і прапануе прайсці курс, каб увайсці ў ІТ без першапачатковых навыкаў і ведаў англійскай.
Каментар ад IT Overone прыйшоў праз 2 тыдні ад таго моманту, як мы паслалі ім запыт.
Дырэктар школы Н. А. Бальшоў выказаў здагадку, што віной усяму памылкі патэнцыйных кліентаў — часам яны пакідаюць у спецыяльных формах няслушныя нумары.
«Ад пачатку таргет — студэнты БДУІР. Па ВНУ пайшла рассылка»
Пасля выхаду артыкула нам таксама напісалі некалькі былых выкладчыкаў IT Overone. Яны папрасілі пра ананімнасць, але іх імёны ёсць у рэдакцыі.
Суразмоўцы мяркуюць, што базу абзвону ў школе фармуюць з усіх даступных крыніц і баз, уключна з парсінгам беларускіх джаббордаў, а таксама прапануюць слухачам на бясплатных занятках пакінуць нумары знаёмых.
Адзін з суразмоўцаў назваўся аднакурснікам сузаснавальніка IT Overone Андрэя Казіцкага, разам вучыліся ў БДУІР.
— Калі яны адкрываліся, збіралі інфармацыю пра студэнтаў. Ад пачатку іх таргет — студэнты БДУІР. Кампанію будавалі на тым, што ВНУ ўжо не тая, узровень выкладання падае, і вучыцца трэба самім. Але ёсць больш лёгкі шлях у ІТ — і яго прапануе IT Overone.
У выніку «па БДУІР пайшла рассылка».
— У 2020 годзе яны рассылалі СМС студэнтам. Нават пад розныя факультэты і пад розныя «болі» рабілі. Прывязвалі бясконцыя «лічыльнікі», абяцалі падарункі.
Выкладчыкаў, здаецца, шукалі падобным чынам
Вось што расказалі тыя, хто нам напісаў.
выкладаў ад лістапада 2020 года да мая 2021, пітаніст-самавук, выпускнік няпрофільнага каледжа
— Неяк на rabota.by убачыў вакансію выкладчыка, і школа была побач з домам — вырашыў паспрабаваць. Сумоўя як такога не было: пагутарылі пару хвілін, Эдвард спытаў, дзе я вучуся і дзе вучыў прогу — і ўсё.
Кажа, што некалькі разоў граў па тэлефоне ролю задаволенага выпускніка школы, на просьбу менеджараў.
выкладаў у 2021 годзе, выпускнік ІТ-курсаў, досвед у ІТ на той момант — 2 месяцы
— Спыталі ў лінкедзіне: «Ці не хочаце да нас выкладчыкам?» А я толькі пару месяцаў як працаваў у ІТ — і гэта было пазначана ў мяне ў профілі. Але, вядома, хачу — а чаму не?
Ён скончыў ІТ-курсы, пасля стажыроўкі застаўся ў буйной аўтсорс-кампаніі. Яму хацелася выкладаць ва ўнутранай «лабе», і прапанову ад IT Overone успрыняў як шанец набрацца досведу.
— На сумоўі мне сказалі толькі: «Ну ты ж мідл, так?» Я не пярэчыў: добра, буду мідлам. Складаючы праграму, я рабіў упор не толькі на тэорыю, але і на практыку: pet-праекты, тое, што я сам рабіў падчас стажыроўкі, — павёў хлопцаў па сваіх жа слядах.
Ён адвёў 3 групы і сышоў, стаў выкладаць у сваёй жа кампаніі.
выкладаў паўгода ад верасня 2021, паралельна вучыўся ў БДУІР, працаваў у ІТ-кампаніі на той момант 8 месяцаў
— Знаёмы напісаў мне, што выкладае ў ІТ-школе, спытаў, ці не хачу я паспрабаваць. Я прыйшоў на сумоўе — і, вядомая рэч, прайшоў. Складаных пытанняў там не было, пыталіся асновы — самае банальнае. […] У іх працуе шмат студэнтаў, далёка не ў кожнага ёсць камерцыйны досвед.
Малады чалавек выпусціў адну групу і сышоў.
Читать на dev.by