ІТ-сектар Беларусі страціў 10 000+ чалавек з пачатку 2022 года

У ІТ-сектары крыху запаволіўся адток спецыялістаў, але колькасць звальненняў па-ранейшаму высокая. За ліпень з кампаній сышло 3+ тысячы чалавек — у два разы больш, чым год таму, вынікае з афіцыйных звестак. За сем месяцаў спецыялістаў, якія звольніліся, ужо больш, чым за ўвесь мінулы год.

З улікам найму, які ўпаў, чысты адток кадраў з ІТ з пачатку года ўжо перавысіў 10 000 чалавек. Такімі тэмпамі да канца года гэтая лічба можа вырасці ўдвая.

44 каментарыя

З красавіка колькасць звольненых спецыялістаў з ІТ стабільна трымаецца вышэй за 3 тысячы. Пакуль рэкордным сёлета з’яўляецца чэрвень — амаль 3,8 тысячы. У ліпені звольнілася на 18% менш.

Попыт на ІТ-спецыялістаў моцна не дацягвае да першага квартала. У чэрвені-ліпені кампаніі наймалі 900+ чалавек на месяц (у 1 кв. — каля 1,5 тысячы). Столькі ж новых спецыялістаў было працаўладкавана ў красавіку. У маі здарыўся самы вялікі правал у гэтым годзе — найм упаў да 800 чалавек.

Звольнілася з кампаній з пачатку года больш за 18 тысяч спецыялістаў — удвая больш, чым за студзень-ліпень 2021 года. Больш за тое, за ўвесь мінулы год звольненых менш (амаль 17 тысяч чалавек), чым за сем месяцаў гэтага года.

Чысты адток кадраў за ліпень склаў 2,1 тысячы спецыялістаў, за сем месяцаў — 10,3 тысячы.


Читать на dev.by