Італія вярнула доступ да ChatGPT

Італьянскія ўлады аднавілі доступ да чата ChatGPT, пасля таго як распрацоўшчыкі выправілі недахопы, звязаныя з абаронай карыстальніцкіх даных.

1 каментарый

Чатбот выявіўся часова заблакаваным у Італіі ў сакавіку. Мясцовы орган абароны даных Garante пачаў расследаванне, бо падазраваў OpenAI у парушэнні правіл прыватнасці. На думку рэгулятара, у OpenAI не было законных падстаў для маштабнага збору і захоўвання персанальных даных карыстальнікаў для навучання ChatGPT. Таксама OpenAI не правярала належным чынам век карыстальнікаў — для доступу да чата ім мусіць споўніцца 13 гадоў.

На іх выпраўленне распрацоўшчыкам далі час да канца красавіка.

У пятніцу кампанія паведаміла, што выканала патрабаванні Garante у частцы збору даных і дадала інструмент для праверкі веку карыстальнікаў. Між тым рэгулятар мае намер праводзіць далейшыя праверкі ChatGPT.

Італія забаніла ChatGPT — першая ў свеце
Па тэме
Італія забаніла ChatGPT — першая ў свеце

Читать на dev.by