iTechArt Group адкрыла ІТ-лабараторыю ў полацкім універсітэце
Кампанія iTechArt Group адкрыла ІТ-лабараторыю мабільнай распрацоўкі на факультэце інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пра гэта паведамляе прэс-служба ПВТ.
У інавацыйнай лабараторыі будуць праходзіць практычныя заняткі студэнтаў сямі спецыяльнасцей інфармацыйна-камунікацыйнага профілю. Студэнты змогуць распрацоўваць кросплатформавыя праграмныя прадукты, а таксама ствараць і тэсціраваць праграмы для iOS і Android. Для гэтага лабараторыя ўкамплектаваная мабільнымі прыладамі, планшэтамі, разумнымі гадзіннікамі, ноўтбукамі і камп’ютарамі.
Падобныя лабараторыі пры падтрымцы iTechArt Group з’явіліся ў сямі беларускіх ВНУ. У прыватнасці, летась кампанія адкрыла ІТ-лабараторыі ў гомельскім і гродзенскім універсітэтах.
Для паступлення ў ВНУ прыйдзецца здаваць ЦТ і два абавязковыя экзамены
Для паступлення ў ВНУ прыйдзецца здаваць ЦТ і два абавязковыя экзамены
З 30 прыватных школ да працы, падобна, вярнуліся 3. Як маюцца дзеці з астатніх
З 30 прыватных школ да працы, падобна, вярнуліся 3. Як маюцца дзеці з астатніх
10 дыпломаў, пра якія шкадуюць айцішнікі (з іх 6 — у аднаго чалавека!)
10 дыпломаў, пра якія шкадуюць айцішнікі (з іх 6 — у аднаго чалавека!)
Читать на dev.by