Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Не думаю, што ён шчаслівы»: Альтман адказаў на прапанову Маска купіць OpenAI

Гендырэктар OpenAI Сэм Альтман адрэагаваў на раптоўную прапанову Ілана Маска купіць кампанію, піша Business Insider. Ён сказаў, што лічыць гэта спробай уставіць палкі ў колы канкурэнту, і што Маск наўрад ці шчаслівы па жыцці.

0 каментарый

«Напэўна, ён усё жыццё жыве з адчуваннем уразлівасці. Спачуваю хлопцу», — пашкадаваў Альтман Маска ў інтэрв’ю Bloomberg у аўторак у часе АІ-саміту ў Парыжы.

«Я не думаю, што ён шчаслівы чалавек. Я яму сапраўды спачуваю», — дадаў кіраўнік OpenAI.

Напярэдадні Маск прапанаваў купіць кампанію, ля вытокаў якой яны стаялі разам, за $97,4 млрд і нават сабраў групу інвестараў пад гэтую справу. Маск нібыта хоча вярнуць OpenAI на той шлях, для якога яна была задуманая — распрацоўваць бяспечны АІ, даступны для ўсіх. Альтман не прымусіў сябе чакаць з адмовай і жартам прапанаваў у 10 разоў танней купіць сацсетку Х, якая належыць Маску.

«Магчыма, ён проста спрабуе нас затармазіць. Відавочна, ён наш канкурэнт. Ён шмат працуе, ён падняў шмат грошай для xAI. Яны спрабуюць супернічаць з намі ў тэхналагічным плане, у плане вываду прадукту на рынак», — сказаў Альтман у гутарцы з Bloomberg.

«Я хацеў бы, каб ён канкураваў, проста ствараючы лепшы прадукт. Але я думаю, што было шмат іншых тактык — мноства пазоваў, усялякія іншыя шалёныя рэчы, а цяпер гэта. Мы проста закасаем рукавы і працягнем працаваць», — выказаўся Альтман. Стартап xAI, заснаваны Маскам у 2023 годзе, займаецца распрацоўкай АІ-мадэляў і пазіцыянуе сябе як прамога канкурэнта OpenAI.

Акрамя гэтага, у часе саміту Альтман заявіў журналістам, што OpenAI «не прадаецца». На пытанне рэпарцёра CNBC пра тое, наколькі сур’ёзна ён успрыняў офер Маска, Альтман адказаў, што «не асабліва».

Маск хочет купить OpenAI за $100 млрд. Альтман в ответ предложил купить Х в 10 раз дешевле
Маск хочет купить OpenAI за $100 млрд. Альтман в ответ предложил купить Х в 10 раз дешевле
По теме
Маск хочет купить OpenAI за $100 млрд. Альтман в ответ предложил купить Х в 10 раз дешевле
Маск: Х ледзь зводзіць канцы з канцамі. Банкі-крэдыторы будуць распрадаваць даўгі
Маск: Х ледзь зводзіць канцы з канцамі. Банкі-крэдыторы будуць распрадаваць даўгі
Па тэме
Маск: Х ледзь зводзіць канцы з канцамі. Банкі-крэдыторы будуць распрадаваць даўгі
ЕС укладзе €200 млрд у АІ-гонку з ЗША і Кітаем
ЕС укладзе €200 млрд у АІ-гонку з ЗША і Кітаем
Па тэме
ЕС укладзе €200 млрд у АІ-гонку з ЗША і Кітаем

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.