У Microsoft пачаліся новыя скарачэнні. Некаторыя супрацоўнікі не атрымаюць выходнай дапамогі

Microsoft учора пачала звальняць супрацоўнікаў, якія працуюць недастаткова прадукцыйна. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на апавяшчэнні, якія тым рассылае кампанія.

1 каментарый

Прычынай звальнення супрацоўнікаў стала тое, што «іх прадукцыйнасць не адпавядае мінімальным стандартам і чаканням для іх пазіцыі», тлумачыцца ў лістах. Ад моманту атрымання ліста яны вызваляюцца ад выканання ўсіх сваіх абавязкаў, а доступ да карпаратыўных сістэм, акаўнтаў і будынкаў анулюецца ў той жа дзень. Таксама ад гэтага часу ім забараняецца выконваць хоць якую працу ад імя Microsoft.

Ад дня звальнення кампанія спыняе аплату супрацоўнікам медабслугоўвання, лекаў па рэцэптах і стаматалогіі. Згадак пра выходную дапамогу ў лісце няма. Але, паводле слоў суразмоўцаў выдання, мінімум у трох выпадках Microsoft сказала супрацоўнікам, што яны яе не атрымаюць. Таксама ў лісце гаворыцца, што Microsoft будзе ўлічваць былую прадукцыйнасць і факт звальнення ў тым выпадку, калі ў далейшым супрацоўнік захоча ўладкавацца на іншыя пазіцыі ў кампаніі.

Раней Business Insider паведамляў, што Microsoft, як і яе канкурэнты, стала стражэй падыходзіць да кіравання эфектыўнасцю супрацоўнікаў, а менеджары апошнія месяцы праводзілі ацэнку супрацоўнікаў аж да ўзроўню 80, то-бок кіраўнікоў тэхналагічных напрамкаў. Кампанія дапускала, што будзе запаўняць вызваленыя пазіцыі, таму агульная колькасць яе штату, якая станам на мінулы чэрвень складала каля 228 тысяч чалавек, істотна не зменіцца.

1,5 тысячы супрацоўнікаў Google запатрабавалі гарантаваць ім працу — баяцца новых звальненняў
Па тэме
1,5 тысячы супрацоўнікаў Google запатрабавалі гарантаваць ім працу — баяцца новых звальненняў
Microsoft готовит вторую волну сокращений вдобавок к недорабатывающим кадрам
По теме
Microsoft готовит вторую волну сокращений вдобавок к недорабатывающим кадрам

Читать на dev.by