З Windows 11 знікнуць праграмы «Пошта» і «Каляндар»

Кампанія прыбярэ з аперацыйнай сістэмы стандартныя праграмы пошты і календара і спыніць іх падтрымку.

4 каментарыя

Замест іх Microsoft прапануе абноўленую праграму Outlook. Пры канцы года персанальныя камп’ютары пад кіраваннем Windows 11 будуць пастаўляцца з перадусталяванай праграмай Outlook замест «Пошты» і «Календара». Абедзве праграмы будуць даступныя для ўсталявання з Microsoft Store да верасня 2024 года. Затым кампанія цалкам спыніць іх падтрымку.

Паводле даных Windows Central, кампанія фактычна закінула гэтыя праграмы: яны не атрымлівалі нейкіх значных абнаўленняў ад моманту выхаду Windows 11 у кастрычніку 2021 года праз нізкую папулярнасць сярод карыстальнікаў. Новая праграма Outlook цяпер знаходзіцца на стадыі прэв’ю. Атрымаць да яе доступ можна праз «Пошту», актываваўшы пераключальнік «Паспрабуйце новую версію Outlook».

Хакеры ўзламалі сістэму актывацыі Windows XP 
Па тэме
Хакеры ўзламалі сістэму актывацыі Windows XP
Карыстальнікі Windows 11 атрымалі падтрымку iMessage і апавяшчэнняў iPhone
Па тэме
Карыстальнікі Windows 11 атрымалі падтрымку iMessage і апавяшчэнняў iPhone
Microsoft прымусова абновіць Windows 10 21H2 да фінальнай версіі
Па тэме
Microsoft прымусова абновіць Windows 10 21H2 да фінальнай версіі

Читать на dev.by