З-за збою, які закрануў электразарадкі, узніклі праблемы з набыццём квіткоў на аўтобусы
Кампанія INFOBUS паведаміла, што пошук і купля квіткоў у яе часова недаступныя.
Кампанія INFOBUS паведаміла, што пошук і купля квіткоў у яе часова недаступныя.
Кампанія INFOBUS паведаміла, што пошук і купля квіткоў у яе часова недаступныя.
«Вымушаны паведаміць, што паводле інфармацыі ад кампаніі МТС, у выніку аварыйнай сітуацыі на абсталяванні воблачнай платформы Huawei адбыўся часовы збой у працы сэрвісу INFOBUS.BY», — гаворыцца ў пасце перавозчыка ў сацсетках.
Спецыялісты ўжо ўсё рамантуюць.
«Паколькі няма сувязі з серверам BY, продажы на еўрапейскім сайце ўсіх рэйсаў, звязаных з РБ адключаны», — патлумачыла кампанія на пытанне аб тым, ці можна купіць квіткі з дамена eu.
Збой, які закрануў сетку зарадных станцый Malanka, доўжыцца ўжо шмат гадзін. «З ночы не магу купіць квіток праз „Інфобус“. Цяпер прыйдзецца ехаць на аўтавакзал і стаяць у чарзе», — напісаў адзін з чытачоў tochka.by.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.