У сеткі зарадных станцый Malanka адбыўся буйны збой з-за МТС
Сёння раніцай па ўсёй Беларусі адбыўся збой у сэрвісах Malanka — найбуйнейшай сеткі зарадных станцый у краіне. Пра гэта кампанія паведаміла ў Telegram.

«У дадзены момант назіраюцца збоі ў працы нашай аплікацыі і сайта — частка функцый часова недаступная. Па паведамленні ад СТАА „Мабільныя тэлесістэмы“ (МТС), праблема ўзнікла на іх баку — аварыйная сітуацыя на абсталяванні воблачнай платформы», — гаворыцца ў пасце.
У Malanka дадалі, што спецыялісты аператара ўжо займаюцца аднаўленнем, і спадзяюцца, што чакаць давядзецца нядоўга. «Мы трымаем руку на пульсе і чакаем, калі знешні сервер запрацуе ў штатным рэжыме. Як толькі ўсё паправяць — нашы сэрвісы адразу ж вернуцца ў строй, і мы абавязкова паведамім вам пра гэта».
Onliner піша, што каля 1 гадзіны ночы яго чытачы пачалі скардзіцца на збоі ў працы сеткі — не працавалі аплікацыя і сайт. Адзін з чытачоў не мог увайсці ў акаўнт або запусціць зарадку па QR-кодзе.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.