Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Мы спакойныя». Айцішнікі-беларусы ў Ізраілі расказваюць, што адбываецца

Раніцай 7 кастрычніка пачалася новая вайна на Блізкім Усходзе. 

Распыталі айцішнікаў, якія жывуць у Ізраілі, якая цяпер абстаноўка вакол. 

16 каментарыяў
«Мы спакойныя». Айцішнікі-беларусы ў Ізраілі расказваюць, што адбываецца

Раніцай 7 кастрычніка пачалася новая вайна на Блізкім Усходзе. 

Распыталі айцішнікаў, якія жывуць у Ізраілі, якая цяпер абстаноўка вакол. 

Што адбываецца

Вайна Ізраіля і «Хамас», якая пачалася ў суботу, стала самым значным абвастрэннем на Блізкім Усходзе ад часоў вайны Суднага дня 1973 года. 

Баевікі руху «Хамас», які кантралюе сектар Газа, напалі на Ізраіль раніцай 7 кастрычніка. Тэрарысты выпусцілі каля 3000 ракет і прарваліся ў памежныя раёны, пасля чаго ўступілі ў бой з ізраільскімі вайскоўцамі і захапілі ў палон дзясяткі закладнікаў.

Адной з першых мэтаў тэрарыстаў стаў музычны фестываль Universo Paralello Israel Edition, які праходзіў каля кібуца Рэім, за пяць кіламетраў ад сцяны, якая аддзяляе ізраільскую тэрыторыю ад сектара Газа. Паводле даных пошукава-выратавальнай групы Zaka, там загінулі па меншай меры 260 чалавек.

У адказ армія Ізраіля пачала наносіць масіраваныя ўдары па сектары Газа. Ізраіль афіцыйна абвясціў, што знаходзіцца ў стане вайны. За 48 гадзін ЦАХАЛ мабілізаваў 300 тысяч рэзервістаў. Раніцай 9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заявіла аб аднаўленні кантролю над усімі населенымі пунктамі на мяжы з Сектарам Газа.

Ізраільскі прэм’ер Біньямін Нетаніягу паабяцаў знішчыць «Хамас» і заклікаў жыхароў сектара Газа «неадкладна з’язджаць», але ў двух мільёнаў чалавек, якімі «Хамас» карыстаецца як жывым шчытом, фактычна такой магчымасці няма.

На трэці дзень вайны на Блізкім Усходзе армія Ізраіля перайшла да фазы «поўнага знішчэння» «Хамас» і пачала блакаду сектара Газа, а «Хамас» працягнуў абстрэльваць гарады Ізраіля. 

Паводле апошніх звестак ізраільскіх уладаў (на вечар 9 кастрычніка), у выніку атакі «Хамас» у краіне загінулі больш за 900 чалавек, больш за 2400 атрымалі раненні. Палесцінскія ўлады паведамлялі, што ў сектары Газа ў выніку ўдараў ЦАХАЛ загінулі 687 чалавек і яшчэ 3800 параненыя.

9 кастрычніка «Хамас» прыгразіў, што пачне караць смерцю закладнікаў (паводле паведамленняў баевікоў, больш за 130 чалавек) у выпадку нападаў Ізраіля на жылыя будынкі ў сектары Газа.

«Шмат здаровай злосці. Страху няма. Людзі падтрымліваюць адно аднаго і войска» 

Цімур Хашчавацкі, да вясны 2021 Head of Engineering у SK Hynix:

— Мы рэпатрыяваліся на пачатку ліпеня — я, жонка, дачка і два каты. Жывем у Рышон-ле-Цыёне — гэта цэнтр, адзін з гарадоў-спадарожнікаў Тэль-Авіва.

… (зараз прыйшлося перапыніцца, каб спусціцца ў сховішча). Нашае мястэчка таксама закранула: учора было тры прылёты, адзін раз з ахвярамі — здаецца, загінула тры чалавекі. Сірэны, якія папярэджваюць, што трэба спусціцца ў сховішча, гучалі тузін раз у першай палове дня і пару разоў вечарам. Сёння зранку — два разы.

Абстаноўка вакол такая: людзі смуткуюць аб загінулых, іх ужо шмат сотняў, у многіх сябры, знаёмыя або сваякі — у Ізраілі лічаць, што знаёмыя з кожным праз адзін поціск рукі. Шмат здаровай злосці. Страху няма. Людзі вельмі падтрымліваюць адно аднаго і войска. На здачу крыві выстраіліся вялізныя чэргі, рэзервісты злятаюцца з усіх краін свету. 

Наш настрой спакойны, нашмат спакайнейшы, чым быў у Мінску апошнія тры гады. Калі на тваім баку войска і паліцыя, гэта расслабляе.

Мы перажываем толькі за тых, хто ў баях: мая аднакласніца рэпатрыявалася вельмі даўно, і абодва яе сына цяпер салдаты. 5 хвілін таму ў сховішчы я балбатаў з суседам — яны прыехалі летась з Марыупаля, а пасля гэтага чалавек наогул наўрад ці здольны чаго-небудзь спалохацца.

Сховішчаў нашым доме на 16 кватэр — гэта вялікі бетанаваны пакой на нулявым паверсе. Святло, крэселкі, усе суседзі адно аднаго знаюць. Мы пераехалі ў гэты дом два дні таму, таму выкарыстоўвалі сітуацыю як падставу пазнаёміцца з астатнімі. Спускаюцца, што праўда, далёка не ўсе. 

Тут мы адчуваем сябе ў бяспецы. Трэба адзначыць, што ракеты, якія прылятаюць ад мясцовых тэрарыстаў — усё ж не тыя, што прылятаюць ад расійцаў ва Украіну. Гэта не «Калібры» і не «Оніксы». Дом такія ракеты не знішчаць, але могуць [знішчыць] кватэру або аўтамабіль пры прамым траплянні.

Не сказаў бы, што мы адчуваем сябе ў небяспецы па-за сховішчам, але спускаемся сюды, бо глупа не зніжаць нават мінімальнай рызыкі, калі зрабіць гэта нескладана. 

У Ізраілі першакласныя сістэма апавяшчэння і грамадзянскай абароны — сірэны, праграмы на тэлефонах, сховішчы ёсць у кожным доме, а ў новых дамах — нават у кожнай кватэры. Таму ніякай панікі, усе ведаюць, што рабіць. Чыноўнікі з Міністэрства абсорбцыі абзвоньваюць рэпатрыянтаў, правяраюць, ці ўсё як мае быць. У школах заняткі на пару дзён адмянілі, але праводзяць класныя гадзіны анлайн, каб супакоіць дзяцей і пераканацца, што з усімі ўсё добра. Заўтра ўрокі пачнуцца праз Teams. Вельмі шмат афіцыйных і неафіцыйных каналаў, дзе прапаноўваюць дапамогу — псіхалагічную і любую іншую (жытло, напрыклад). 

На нашым паўсядзённым жыцці тое, што адбываецца, адбіваецца мала: мы пакуль што не працуем, а вучым іўрыт ва ўльпане. Апошнія два тыдні і так былі вакацыі праз святы — вучоба пачнецца крыху пазней.

Краіна, вядома, не жыве звычайным жыццём, але і не замірае: тое, што адбываецца цяпер, адбываецца не ў першы раз (хоць гэты раз сапраўды беспрэцэдэнтны праз вялікую колькасць грамадзянскіх ахвяр і закладнікаў, у тым ліку дзяцей). Усе працуюць, усе салідарныя, усе ўпэўненыя, што мы дамо рады.

Ажыятажу вакол няма. У супермаркетах купляюць ежу ў запас, але гэта не выглядае як паніка і цісканіна. Зразумела, што могуць быць сітуацыі, калі варта/даводзіцца пасядзець некалькі дзён дома — таму ідэя назапасіцца прадуктамі на тыдзень-другі наперад цалкам разумная.

«Гэта нашае 11 верасня: сярод пацярпелых — ужо тысячы»

Ягор Стронгін — франтэнд-архітэктар у Dynamic Yield by Mastercard:

— Я жыву ў Тэль-Авіве вось ужо 9 гадоў. А 6:30 раніцы 7 кастрычніка нас абудзіла сірэна — і я нават не паверыў: «Сірэна? У Шабат? А 6:30?»

Варта патлумачыць, што ўсё пачалося ў вялікае свята — Сімхат Тора, калі ўсе-ўсе, у тым ліку і нашае войска, былі па дамах. 

Нашыя ворагі выявіліся вельмі падступнымі: яны выпусцілі адначасова 3 тысячы ракет, і ў той жа момант, пакуль людзі па ўсёй краіне хаваліся ў бамбасховішчы, тысячы баевікоў прарвалі нашую мяжу. Можна сказаць, што 7 кастрычніка — гэта нашае 11 верасня: сярод пацярпелых — ужо тысячы, забіта больш за 900 чалавек (і гэтая лічба ўвесь час расце, бо на тэрыторыі краіны ідуць баі).

Дык вось я не паверыў сваім вушам, калі пачуў гук сірэны так рана і ў такі дзень. Але жонка таксама чула: «Бярэм дзіця і ў сховішча!» — сказала яна, і мы рванулі з кватэры. 

Пазней у Тэль-Авіве была яшчэ сірэна. А далей мы проста цэлымі днямі сядзелі ў навінах — чыталі, чыталі, чыталі. У той жа дзень у ізраільскае войска прызвалі 300 тысяч мужчын, вельмі шмат нашых знаёмых пайшло.

Што адрознівае тое, што адбываецца цяпер, ад таго, што тварыў «Хамас» раней:

  • ну, першае, вельмі вялікая колькасць ахвяр, гэта ўжо не тэракт, у якім загінулі 2-3 чалавекі;
  • другое, захоп тэрыторыі — баевікі зайшлі ў нашыя кібуцы, у нашыя гарады, і дагэтуль дзесьці там застаюцца. 

Гэта не тэракт, а паўнавартаснае ўварванне — гэта вайна: адная дзяржава напала на іншую, ужыўшы велізарныя сілы. Абвешчанае ваеннае становішча.

І тое, што мы на ваенным становішчы, відавочна нават таму, хто наогул не сочыць за навінамі (хоць такіх, вядома ж, няма): частка крам раптам засталася без паставак, смецце не вывозіцца — раней такую працу часта выконвалі палесцінцы, а цяпер ім часова закрыты доступ у краіну.

Я асабіста не быў яшчэ ў краме, але мае суседзі кажуць, што ім асабіста давялося адстаяць у чарзе некалькі гадзін, бо людзі спалохаліся, што ўзнікне дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, — і сталі закупляцца ў запас. Мы з жонкай такога не робім, я ўпэўнены, што прадуктаў усім хопіць.

І ўсё ж варта заўважыць, што вайна там — на поўдні. А ў нас у Тэль-Авіве спакойна. Так, чутныя сірэны — вось толькі што адная была, я спусціўся ўніз. А цяпер зноў працую ў офісе на 35-м паверсе. 

Не баіцца наогул ніхто, акрамя свежанькіх рэпатрыянтаў. Тыя, хто чуў сірэны раней, спакойныя, бо яны ведаюць, што Жалезны купал працуе, СПА працуе. І калі ты будзеш выконваць банальныя ўказанні, усё з табой будзе як мае быць.

Грамадства аб’ядналася, усе прымаюць бежанцаў з поўдня. Нашая кампанія, напрыклад, здымае нумары ў гатэлі і кватэры на AirBNB супрацоўнікам, якія жывуць на поўдні. І больш за тое — калі ты адчуваеш сябе не ў бяспецы, калі цябе трывожаць сірэны, ты можаш папрасіць, каб табе дапамаглі на час пераехаць на поўнач краіны.

Мы здаем кроў, скідваемся грашыма, збіраем вопратку і рэчы для войска — аджа на службу прызвалі 300 тысяч чалавек, не ўпэўнены, што вайсковае начальства за 2 дні знойдзе для такой колькасці зубныя шчоткі. Людзей забіралі з дому за лічаныя хвіліны. У Ізраілі гэта так: ты атрымліваеш паведамленне — і абавязаны неадкладна з’явіцца. Адразу ж! У Шабат вельмі многія гасцявалі ў бацькоў або проста былі ў гасцях — адтуль і адправіліся, без заезду дадому.

У нас у офісе ўсяго 3 чалавекі — бо многіх прызвалі. Людзі, якія працуюць за мяжой, ляцяць дадому, каб далучыцца да войска — бо іх таксама прызвалі.

У мяне ёсць калега, бацька чатырох дзяцей, які жыве ў Партугаліі ўжо шмат гадоў, і цяпер ён вяртаецца на радзіму. Ён можа гэтага не рабіць, яго не пакараюць за дэзерцірства — у Ізраілі дэмакратыя. Але ён не можа застацца ў баку, калі яго суайчыннікі ў бядзе — «не так выхаваны». 

Усе ў Ізраілі настроеныя на перамогу. Нас не задаволіць ніякі іншы фінал акрамя знішчэння ХАМАСа цалкам. 

Як тое, што адбываецца, уплывае на ІТ: кампаніі працягваюць працаваць, многія сказалі сваім супрацоўнікам, што яны могуць працаваць «як і колькі могуць» — кожны па сваіх сілах і абставінах. У нас усіх перавялі на працу з дому, хоць нядаўна мы вярнуліся ў офіс на 3 дні на тыдзень. 

Плюс ІТ збірае вельмі шмат грошай у дапамогу сем’ям, якія страцілі сваіх родных.

Што яшчэ: сады-школы цяпер закрытыя, усе аддаюць перавагу заставацца з дзецьмі дома. Але нам патэлефанавала выхавальніца, каб пагутарыць па відэасувязі з нашай дачкой і падтрымаць яе. Дзе яшчэ вы такое ўбачыце?

«Закупілі прадуктаў і аддалі для перадачы на поўдзень краіны»

Іван (імя зменена — заўв.), уладальнік буйной вытворчай кампаніі ў Беларусі (жонка — QA-інжынер, працуе ў кампаніі з беларускімі каранямі):

— Мы крыху менш за год жывем Хайфе — гэта поўнач Ізраіля. Наш дом размешчаны на гары — таму мы з вышыні назіраем за горадам і портам. Ад 7 кастрычніка порт дадаткова ахоўваецца ваеннымі караблямі, пастаянна лётаюць ваенныя верталёты, перыядычна закрываюць частку дарог, выстаўляюць блок-пасты з праверкай аўтамабіляў. 

Школы закрытыя, на цяперашні момант вучоба ў дзяцей плануецца ад 11 кастрычніка праз Zoom. Беларусы ўмеюць ва ўзаемадапамогу, але ў апошнія гады ўсе яны запалоханыя. А тут вельмі бачная падтрымка:

  • на пункты здачы крыві ў першы ж дзень прыйшло столькі людзей, што давялося адкрываць дадатковыя;
  • каля ўсіх крам і ў спецыяльных цэнтрах падтрымкі прымаюць матэрыяльную дапамогу, і яе вельмі шмат; 
  • частка груп у фэйсбуку (а тут гэта адзін з галоўных маркетплэйсаў) перасталі выкладваць усе аб’явы, акрамя аб’яў аб узаемадапамозе — і іх таксама шмат, і так па многіх напрамках.

З пункта гледжання ваенных дзеянняў тут, на поўначы, даўно нічога не было. А калі чытаць навіны, то на поўначы нічога не кажа пра тое, што ідзе вайна: няма ні ракетных нападаў, ні сірэн — нічога. Але цяпер у нас ідзе расчыстка бамбасховішчаў. Улады нават вылучылі асобны прамы нумар, на які можна патэлефанаваць — і дашлюць валанцёраў для гэтага. 

Скрыншот з праграм, якімі карыстаюцца ў Ізраілі, каб адсочваць пагрозы: злева — сітуацыя ў Хайфе і прыгарадзе, справа — па ўсёй краіне

На нашай з жонкай працы тое, што адбываецца тут, ніяк не адбілася — працуем аддалена і не ў Ізраілі. 

Што мы канкрэтна робім цяпер — закупілі прадуктаў і аддалі для перадачы на поўдзень краіны. Цяпер адзіная дапамога, якую запытваюць у Хайфе, — прывозіць ежу і пітво ў цэнтры здачы крыві. Пішуць, што адгукнулася вельмі шмат людзей. 

Страх асабіста ў нас? Так, вядома, ёсць, бо на поўначы Ліван, які абяцаў пачаць поўнамаштабнае ўварванне ў Ізраіль, калі пачнецца сухапутная вайна ў сектары Газа. А кіраўніцтва краіны маўчыць трэці дзень — і ніхто не разумее, што будзе далей. 

План «Б» у выпадку, калі падзеі прымуць дрэнны абарот, — магчыма, з’ехаць на час у Беларусь або Расію. Але дзеці страцяць навучальныя дні, плюс цяпер наогул не ясна, ці будуць лётаць самалёты — можна некалькі разоў купіць квіткі, але нікуды не паляцець.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«ХАМАС стреляет, а мы смеёмся». Фронтенд-архитектор о жизни между сиренами
«ХАМАС стреляет, а мы смеёмся». Фронтенд-архитектор о жизни между сиренами
По теме
«ХАМАС стреляет, а мы смеёмся». Фронтенд-архитектор о жизни между сиренами
Очень подробный гид по Израилю. Документы жильё налоги репатриация
Очень подробный гид по Израилю. Документы, жильё, налоги, репатриация
По теме
Очень подробный гид по Израилю. Документы, жильё, налоги, репатриация
«Израиль — это и есть стартап». Автор бестселлера «Стартап-нация» — о том возможен ли ИТ-успех в любой точке мира
«Израиль — это и есть стартап». Автор бестселлера «Стартап-нация» — о том, возможен ли ИТ-успех в любой точке мира
По теме
«Израиль — это и есть стартап». Автор бестселлера «Стартап-нация» — о том, возможен ли ИТ-успех в любой точке мира
Айтишница-беларуска выбралась из Ирпеня. Говорим про страшные 13 дней
Айтишница-беларуска выбралась из Ирпеня. Говорим про страшные 13 дней
По теме
Айтишница-беларуска выбралась из Ирпеня. Говорим про страшные 13 дней

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-15

Замечательная статья. Даже в Израиле под обстрелами лучше, чем в Беларуси. И еще жирным мазком по конфликту на Украине.

Дев.пл не сбавляет оборотов.

rch
rch cpp dev в Lockheed Martin
10

Представляете, как нужно было 3 года стараться, чтобы в Израиле под обстрелами люди чувствовали себя увереннее и безопаснее чем в сосуде стабильности?

-7

А че там стараться, башляй бабки в дев.пл, и они вс***т что угодно.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
3

Замечательная статья. Даже в Израиле под обстрелами лучше, чем в Беларуси. И еще жирным мазком по конфликту на Украине.

Кушай, не обляпайся:

В каждом районе Витебщины создадут «приближенные к боевым условиям» военно-патриотические лагеря для детей.
По возможности, круглосуточные.

Anonymous
Anonymous Developer в GameDevelopment
10

У Израиля есть сильно больше возможностей и ресурсов чем у Украины, чтобы дать гопникам по зубам. Надеюсь, хватит и политической воли.

0

Ну не знаю, чего они такие спокойные, у меня уже одни знакомые улетели с большой переплатой за билеты, а другие (Ашкелон) - не могут улететь из Тель-Авива (отмена рейсов).. Там довольно небезопасно и , возможно, будет ещё более небезопасно

Anonymous
Anonymous
6

Потому что израильтяне знают своё правительство и армию, и знают, что они их защитят. Беларусы кстати, тоже знают своё правительство и армию, [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-10

какой дичайший трэш. больше тысячи убитых уже, все эти видосы с расправами, казнями гражданских, угоняемыми в плен женщинами и детьми, убиваемыми женщинами и детьми, ежедневными обстрелами и перспективой многократного ухудшения ситуации. люди в ужасе, бегут, кто может, а кто сбежал радуются. а здесь дебильнейшая релопропаганда. типа это все сильно лучше, чем РБ. все спокойно! ну должно же быть хотя бы минимальное понимание, когда уместно, когда нет. пора с этой помойкой завязывать окончательно... пускай тихо дохнет вместе со своими десятком релоботов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 кастрычніка 2023, 21:13

-10

да не, забавно с них и их релорелигии рофлить порой))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 кастрычніка 2023, 21:55

-15

Нация, которая попала под халакост теперь сама занимается геноцидом.
Уроков из истории никто не извлек.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
5

и уроков рузкого, в слове холокост две ошибки

-8

Не русское же слово, я тоже не совсем русский. Мне можно )
Если вы по арабски не читаете, то видимо и не в курсе скольких ЦАХАЛ убил, и искалечил за годы оккупации, и чья это земля. Как колодцы в Палестине бетонировали, и прочие "шалости". В бибисях такое не покажут.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 кастрычніка 2023, 23:09

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Интересный исторический факт - в Белоруссии родилось больше Президентов Израиля чем Белоруссии

2

Неудивительно, так как Белоруссии уже лет 30 как не существует.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

вы росийских карт не смотрите, там вам и не такое соврут

mr-smith
mr-smith Разработчик в Самозанятый
-1

А куда Белоруссия делась то? Выглянул в окно - вроде все на месте...