Вядомага рэпетытара матэматыкі Яўгена Лівянта асудзілі другі раз
Рэпетытар Яўген Лівянт атрымаў новы тэрмін па адміністрацыйным артыкуле — 10 сутак арышту. Пра гэта паведамляюць незалежныя медыя.
Рэпетытар Яўген Лівянт атрымаў новы тэрмін па адміністрацыйным артыкуле — 10 сутак арышту. Пра гэта паведамляюць незалежныя медыя.
Рэпетытар Яўген Лівянт атрымаў новы тэрмін па адміністрацыйным артыкуле — 10 сутак арышту. Пра гэта паведамляюць незалежныя медыя.
Яўгена Лівянта затрымалі пры канцы снежня 2022 года. Відэа з яго ўдзелам распаўсюджвалі тэлеграм-каналы, звязаныя з беларускімі сілавікамі. На відэа рэпетытар казаў пра свой удзел у так званых масавых беспарадках 2020 года і сяброўстве ў Каардынацыйнай радзе.
Паводле даных праваабаронцаў, 29 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў Яўгену Лівянту 14 сутак арышту па артыкуле 19.1 КаАП.
Таксама пры канцы снежня 2022 года затрымалі жонку Яўгена Лівянта Юлію, яго дачку Ганну Лівянт і зяця Мікіту Дразда.
Аўтары тэлеграм-канала, які звязваюць з сілавікамі, сцвярджаюць, што Ганну Лівянт і яе мужа арыштавалі пасля вяртання з Польшчы. Прычына арышту — удзел мужа і жонкі ў так званых масавых беспарадках у 2020 годзе.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Ганна Лівянт атрымала 14 сутак арышту, Юлія Лівянт — 15 сутак арышту. Пра суд над Мікітам Драздоў і прысуд нічога не вядома.
Паводле інфармацыі з сацсетак, Ганна Лівянт працуе бізнэс-аналітыкам у польскім філіяле EPAM. Мікіта Дрозд працуе спецыялістам па кіраванні рызыкамі ў польскай кампаніі EY Polska.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Бэрримор, что это за шум на улице? Защитники отечества борются с преступностью, сэр. А зачем тогда они нападают на лучших людей страны? Красауцы, сэр.
Образование несет проблемы удерживающим власть
нашли нового "врага", хирои в балаклавах? ну продолжайте и дальше растить таких же глупых личинок, тк скоро и учить будет некому. а в ведомости можно и просто крестик ставить.
ну он получал прибыль в рублях, а вот айтишники привлекают валюту в страну, на которую можно купить российскую нефть и газ, а значит и поддержать участие в СВО