Затрыманы вядомы рэпетытар матэматыкі Яўген Лівянт
Сілавікі затрымалі вядомага рэпетытара і кіраўніка адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Яўгена Лівянта. Відэа з затрыманым з’явілася ў тэлеграм-каналах, якія звязваюць з сілавымі структурамі.

Аўтары канала сцвярджаюць, што Лівянт нібыта ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года, а таксама ў «спробе захопу дзяржаўнай улады шляхам удзелу ў так званай „каардынацыйнай радзе“».
Яўген Лівянт шмат разоў публічна выказваўся пра праблемы беларускай сферы адукацыі: напрыклад, пра няўдалую арганізацыю дзіцячага тэхнапарка або закрыццё гарадскіх ліцэяў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.