Teslasuit таксама ўсё? Распрацоўшчык унікальнага VR-касцюма выйшаў з ПВТ і закрывае офіс у Мінску

Брытанская кампанія VRTEK (Teslasuit), заснаваная беларусамі, ліквідуе юрыдычную асобу ў Мінску — УП «ВРТЭК». Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб.

9 каментарыяў

Працэдура ліквідацыя кампаніі была запушчаная ў чэрвені. Рашэнне было прынятае ўласнікам. Таксама кампанія знікла са спіса рэзідэнтаў ПВТ (уступіла ў Парк у сакавіку 2018 года).

У Мінску ў VRTek (Teslasuit) быў офіс распрацоўкі. Акрамя R&D-цэнтра ў кампаніі ёсць уласная вытворчасць у Брэсце — «ВРТЭК Прадакшан» (паводле даных дзяржрэгістрацыі, гэтая юрыдычная асоба ўсё яшчэ дзейная). 

У кампаніі ў Беларусі на піку працавала больш за 100 чалавек. У нас няма інфармацыі, колькі супрацоўнікаў працавала ў кампаніі ў бягучым годзе і ці функцыянаваў у прынцыпе мінскі офіс апошнім часам.

У лінкедзіне мы знайшлі каля 30 карыстальнікаў, якія паказалі VRTEK/Teslasuit у якасці бягучага месца працы. Каля паловы з іх паказалі Беларусь у якасці актуальнай лакацыі. 

Частка супрацоўнікаў працуе ў Вялікабрытаніі, частка — у Польшчы. Паводле даных aleo.com, юрыдычная асоба з аналагічнай назвай Teslasuit была зарэгістраваная ў Польшчы ў чэрвені 2022 года. 

Мы звярнуліся з пытаннем датычна ліквідацыі мінскага офіса VRTek (Teslasuit) да CTO, Head of R&D Сяргея Хурса і дырэктаркі кампаніі Марыны Протас. Але ўдакладненняў пакуль не атрымалі. 

Чым вядомая Vrtek/Teslasuit 

VRTEK была заснаваная ў 2016 годзе. Кампанія распрацоўвае ўнікальны касцюм для занурэння ў віртуальную і дапоўненую рэальнасць Teslasuit — для гульняў, забаў, спорту, медыцыны. Вынаходнік і аўтар праекта Teslasuit — берасцеец Сяргей Хурс. 

У высокатэхналагічны касцюм-платформу ўкаранёна некалькі розных сістэм: тактыльная зваротная сувязь, EMS, TENS, захоп руху, кліматычны і біяметрычны кантроль.

Першая паўнавартасная прэзентацыя Teslasuit адбылася ў 2018 годзе на сусветнай выставе тэхналагічных дасягненняў CES. У 2019 годзе Teslasuit атрымаў узнагароду CES Innovation Awards. У тым жа годзе стартап атрымаў міжнародную ўзнагароду за дызайн VR-касцюма.

Свой першы праект па інтэграцыі чужога прадукту ў VR-касцюм кампанія рэалізавала з беларускай геймдэў-студыяй 4 I Lab —распрацоўшчыкам шутара Drunk or Dead.  

У 2019 годзе нямецкі распрацоўшчык камп’ютарных гульняў Crytek абвясціў, што дадасць у свой рухавік падтрымку VR-касцюма. Таксама VR-касцюм прайшоў паспяховыя выпрабаванні ў бязважкасці для далейшага выкарыстання касманаўтамі.

«Разумны» касцюм ад Teslasuit выкарыстоўвалі ў медыцыне (для рэабілітацыі пасля інсульту і комы), прамысловасці, спорце. Таксама распрацоўку беларусаў тэсціравалі Volvo і вайскоўцы. У 2020 годзе кампанія прэзентавала новую распрацоўку — VR-пальчаткі.

Калі вы працуеце/працавалі ў 2023-2024 у VRTek/Teslasuit, напішыце ў ў @devby_insight_bot — гэта ананімна.

Мабільны распрацоўшчык сышоў з РБ, але працягнуў працаваць з ІП. Цяпер іх скарачаюць (і не толькі іх)
Па тэме
Мабільны распрацоўшчык сышоў з РБ, але працягнуў працаваць з ІП. Цяпер іх скарачаюць (і не толькі іх)

Читать на dev.by