Як аднавіць акаўнт Google: інструкцыя
Расказваем, як аднавіць акаўнт Google. Варта памятаць, што калі ад моманту выдалення прамінула шмат часу, то вярнуць даныя, што захоўваліся ў ім, можа быць немагчыма.
Змест
Для пачатку адкрываем інструкцыю «Як аднавіць акаўнт» ад Google і пераходзім па спасылцы для аднаўлення.
Уводзім адрас электроннай пошты або нумар тэлефона, прывязаны да ўліковага запісу. Калі ні таго, ні іншага не памятаеце, можна ўвесці пошту, якая была пазначаная ў якасці рэзервовай.
Сістэма захоча пераканацца, што гэта сапраўды вы ўваходзіце ў свой акаўнт, і папросіць пацвердзіць асобу адным з некалькіх спосабаў.
Праз апавяшчэнне на тэлефоне
Першы варыянт аднавіць Гугл-акаўнт — праз апавяшчэнне на тэлефоне, у якім вам трэба будзе націснуць Так. Калі апавяшчэнне не прыходзіць або вы перадумалі, ціснем Іншы спосаб.
Праз код на электронную пошту
Наступны варыянт — адпраўка кода на пошту акаўнта або на рэзервовы электронны адрас.
Уводзім код з электроннага ліста і націскаем Далей.
Сістэма перанакіруе вас на старонку стварэння новага пароля, пасля чаго доступ да акаўнта адновіцца.
Праз нумар тэлефона
Таксама можна аднавіць акаўнт Google праз нумар тэлефона. У гэтым выпадку вы атрымаеце код на мабільны нумар, які быў пазначаны як рэзервовы. Пасля ўводу вам таксама прапануюць задаць новы пароль.
Іншым спосабам
Нарэшце, можна Выбраць іншы спосаб уваходу і ўвесці апошні пароль ад акаўнта, які памятаеце.
Сістэма папросіць пазначыць кантактны адрас электроннай пошты, на які прыйдзе код пацверджання. Пасля яго ўводу пераз 6 гадзін на гэты ж адрас вам дашлюць спасылку для скідання пароля.
Калі ў вас няма доступу да пошты або тэлефона і наогул ніякі са спосабаў вам не дапамог, перайдзіце на старонку «Як аднавіць доступ да акаўнта» і пачытайце дадатковыя парады. Тут Google рэкамендуе адказаць на максімальную колькасць пытанняў (калі іх будуць задаваць), а таксама паспрабаваць аднавіць акаўнт з прылады, на якой вы часта заходзілі ў акаўнт. Таксама сістэма можа запытаць іншую інфармацыю пра акаўнт, які вы аднаўляеце — гэта спросціць і паскорыць працэдуру.
Калі зусім нічога не дапамагае, Google прапануе вам папросту завесці новы ўліковы запіс.
Читать на dev.by