Новы АІ-трэнд: юзеры просяць ChatGPT назваць нешта, што яны пра сябе не ведаюць
Карыстальнікі ChatGPT ужываюць адзін промпт, каб даведацца пра сябе нешта новае на аснове дыялогаў з папулярным чат-ботам OpenAI. На новы трэнд звярнуў увагу Business Insider.
Карыстальнікі ChatGPT ужываюць адзін промпт, каб даведацца пра сябе нешта новае на аснове дыялогаў з папулярным чат-ботам OpenAI. На новы трэнд звярнуў увагу Business Insider.
Промпт гучыць прыкладна так: «Зыходзячы з усіх нашых узаемадзеянняў, якую адну рэч ты можаш расказаць пра мяне, якой я сам пра сябе не ведаю?» Прапанаваў яго заснавальнік нетворкінгавай кампаніі The Leading Edge тым Морган у Х. Пост набраў 4+ млн праглядаў, 4+ тысячы рэпостаў і амаль 2 тысячы адказаў.
Pretty cool.
Ask ChatGPT «From all of our interactions what is one thing that you can tell me about myself that I may not know about myself»
Каментатары дзеляцца адказамі ChatGPT, у якіх бот падрабязна аналізуе гутаркі і прыкмячае нейкія іх асабістыя рысы і асаблівасці —напрыклад, «удумлівасць» або ўменне «спалучаць дапытлівасць і аналітычны падыход».
Аднак гэтыя адказы рэдка здаюцца карыстальнікам персаналізаванымі, і іх часта параўноўваюць з гараскопамі або астралогіяй — ад айцішнікаў. Зрэшты, некаторым прыемныя пахвальныя водгукі пра сябе, а хтосьці напалохаўся, наколькі дакладна АІ іх ахарактарызаваў.
Промпт перавандраваў на іншыя платформы, уключаючы Threads і Reddit. На яго нават ухвальна адрэагаваў гендырэктар OpenAI Сэм Альтман.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.