Каго наймае беларускі аўтсорс у Польшчы і Літве на пачатку сакавіка
Некаторыя буйныя аўтсорс-кампаніі з беларускімі каранямі павялічылі колькасць вакансій у Польшчы і Літве. Каго яны шукаюць на пачатку сакавіка і якую зарплату прапануюць?
Польшча
EPAM
Кампанія другі год запар скарачае каманду вытворчых спецыялістаў у Польшчы. Калі напрыканцы 2022 года ў польскіх офісах іх было 5 650, то цяпер — 5000. Аднак колькасць вакансій павялічылася ў параўнанні з канцом восені. Тады на сайце EPAM было апублікавана 280 прапаноў, сёння — больш за 320.
Большасць з іх — для Developer і Engineering. Шмат вакансій для ўзроўню lead і senior, а вось для джуноў прапаноў няшмат.
Вакансіі для спецыялістаў з невялікім досведам:
- .NET Developer (з досведам ад года),
- Test Automation Specialist with Java (з досведам ад 6 месяцаў).
У апісанні многіх вакансій пазначана опцыя «магчымасць працаваць аддалена». Акрамя таго, кампанія размясціла больш за 20 прапаноў для тых, хто жадае рэлакавацца на Кіпр і працаваць у гібрыдным фармаце.
Некалькі вакансій з дыяпазонам зарплат EPAM размясціла на nofluffjobs.com.
- Так, Senior Big Data Developer кампанія гатовая плаціць да 29,2 тысячы злотых (7,5 тысячы даляраў) па B2B-кантракце і да 23,5 тысяч злотых (6 тысяч даляраў) брута па працоўным кантракце («умове о праце»).
- Зарплата Data Integration Engineer (Databricks) — да 28 тысяч злотых (7,1 тысячы даляраў) па B2B-кантракце і да 22,6 тысяч злотых (5,8 тысяч даляраў) брута па працоўным кантракце.
Таксама кампанія адкрыла набор стажораў на бясплатную адукацыйную праграму (iOS Development, .NET, Cloud & DevOps, Automated Testing in Java). У залежнасці ад напрамку тэрмін навучання складае ад 2,5 да 4 месяцаў. Праграмы стартуюць у красавіку-траўні.
Vention
Кампанія, судзячы па ўсім, плануе павялічыць каманду ў Польшчы. Ускосна на гэта ўказвае сталы рост колькасці вакансій. За апошнія паўгады іх колькасць на сайце Vention павялічылася амаль удвая — з 50 (на канец жніўня) да 90+.
Больш за палову прапаноў — для Engineer (DevOps, .Net, Node.js, Data, Machine Learning, Frontend, QA). Таксама кампаніі патрэбныя Internship Frontend, Project Manager, рэкрутары, спецыялісты па фінансах. Значная частка вакансій — для мідлоў і сеньёраў.
Godel Technologies
Польскі офіс Godel Technologies кропкава наймае новых спецыялістаў на асобныя пазіцыі. На сайце кампаніі 8 прапаноў аб працы для спецыялістаў розных узроўняў.
Палова вакансій для Engineer. Таксама ў каманду патрабуюцца Product Designer і Team Coordinator.
Некалькі вакансій з указаннем дыяпазону зарплат Godel размясціла на nofluffjobs.com. На самую высокую зарплату можа разлічваць Solution Architect/Technical Consultant — 30-40 тысяч злотых (7,7 — 10,2 тысячы даляраў) па B2B-кантракце.
Сoherent Solutions
Сярод усіх лакацый Польшча знаходзіцца на другім месцы па колькасці прапаноў аб працы (пасля Грузіі). На сайце Сoherent Solutions размешчана 17 вакансій, дзе сярод лакацый згадваецца Польшча.
Кампанія шукае распрацоўшчыкаў для праектаў у розных сферах: фармакалогіі, фінтэх, фудтэх, e-commerce. Напрыклад, адзін з замоўцаў — «вядучая анлайн-платформа для замовы ежы, якая аб’ядноўвае наведвальнікаў 80+ тыс. рэстарацый у ЗША і Вялікабрытаніі. Агульны гадавы аб’ём продажу прадуктаў харчавання праз платформу кампаніі ацэньваецца ў $4 млрд»
LeverX Group
На сайце кампаніі больш за 580 вакансій, з якіх больш за 100 прадугледжваюць працу ў Польшчы (у апісанні многіх з іх згадваюцца і іншыя лакацыі на выбар).
Большасць прапаноў — для SAP-спецыялістаў. Таксама ёсць вакансіі для праграмістаў, дызайнераў, рэкрутараў.
Exadel
На сайце Exadel размешчана 30+ прапаноў аб працы, у апісанні якіх у шэрагу лакацый згадваецца Польшча. Кампаніі пераважна патрэбныя інжынеры-праграмісты.
Сярод замоўцаў Exadel — даследчыя і аналітычныя кампаніі, банкі, пастаўшчыкі розных тэхналагічных рашэнняў.
У апісаннях некаторых вакансій пазначаны зарплатныя дыяпазоны:
Напрыклад, Software Architect кампанія гатовая плаціць амаль 32 тысячы злотых (8,2 тысячы даляраў) па B2B-кантракце. Для Middle DevOps Engineer/SRE зарплата па B2B-кантракце — да 22 тысяч злотых (5,6 тысячы даляраў).
Andersen
На сайце кампаніі зараз больш за 100 прапаноў аб працы, але без пазначэння канкрэтных лакацый.
На спецыялізаваных сервісах па пошуку працы ў Польшчы мала прапаноў ад Andersen. На justjoin.it мы знайшлі толькі адну прапанову — QA Automation Engineer (Python) у каманду геймдэв-праекта. Замоўца — адзін з буйных сусветных распрацоўшчыкаў мабільных гульняў.
Кампанія гатовая плаціць да 14 тысяч злотых нета (3,6 тысячы даляраў) па B2B-кантракце і да 16,6 тысяч злотых грос (4,3 тысячы даляраў) па працоўным кантракце («умове о праце»).
Itransition
На сайце кампаніі больш за 40 вакансій, дзе сярод лакацый згадваецца Польшча.
Палова прапаноў — для Software Developer. Сярод патрабаванняў — 2+ гады досведу, узровень англійскай мовы, дастатковы для пісьмовай камунікацыі. Шмат прапаноў і для Business Analytics and Consulting.
IBA
Кампанія размясціла на сайце 7 вакансій для працы ў Польшчы.
Так, IBA шукае SAP Sales Manager, IT Sales Manager, IT Sales Consultant, Digital Marketing and Presales Specialist.
Ёсць таксама прапанова для Java EE Developer. Сярод патрабаванняў — мінімум 2 гады распрацоўкі на Java, узровень англійскай — сярэдні і вышэйшы за сярэдні.
Літва
EPAM
Каманда літоўскага офіса EPAM працягвае скарачацца. У двух офісах кампаніі (Вільнюс і Каўнас) зарэгістравана 1215 супрацоўнікаў (год таму іх было больш за 1400).
Але на сайце EPAM па-ранейшаму шмат прапаноў аб працы. Зараз там размешчана больш за 170 вакансій. Шмат прапаноў для DevOps Engineer, Software Engineer.
Вось зарплатныя прапановы EPAM па асобных пазіцыях.
- Lead Software Engineer — 4 500-6 500 еўра грос.
- Mobile Solution Architect — 5000-7200 еўра.
- Azure Cloud Lead System Engineer — 4200-6500 еўра.
- Data Delivery Manager — 6000-8000 еўра.
- Engineering Team Lead with Azure — 5000-6500 еўра.
- Lead Full Stack Developer (Python + JavaScript) — 3600-5500 еўра.
- SAP Basis / System Solution Architect — 5000-7000 еўра.
Vention
У літоўскім офісе Vention працуе каля 160 супрацоўнікаў. За год+ каманда скарацілася прыкладна на 50 чалавек.
Судзячы па невялікай колькасці адкрытых вакансій на сайце (8), у літоўскага офіса Vention няма вялікай патрэбы ў пашырэнні штату. Зараз каманда шукае распрацоўшчыкаў (мідлоў і сеньёраў).
Вось якую зарплату прапануюць:
- Middle Node.js Engineer — 1 500–2 500 еўра грос.
- Senior DevOps Engineer — 4 000–6 200 еўра.
- Senior .NET Developer — 4 800–5 200 еўра.
- Middle Python Engineer — 1 500–2 500 еўра.
- Middle Golang Engineer — 3 000–4 200 еўра.
Godel Technologies
У літоўскім офісе Godel зарэгістравана 96 супрацоўнікаў. На пачатку года іх было 90.
Адкрыта 6 вакансій. У каманду шукаюць дызайнераў, інжынераў (джуны, мідлы і сеньёры) і выкладчыка літоўскай мовы.
Кампанія размясціла некалькі прапаноў для тых, хто мае жаданне прайсці 3-4 месячную аплатную стажыроўку з магчымасцю далейшага працаўладкавання. Гатовыя плаціць стажорам 237 еўра брута ў месяц, а пасля праходжання стажыроўкі — 1050 еўра брута ў месяц.
Coherent Solutions
У літоўскім офісе Coherent Solutions зарэгістравана 107 супрацоўнікаў. На пачатку папярэдняга года іх было больш за 130.
На сайце кампаніі ёсць інфармацыя пра 13 вакансій, у апісанні якіх у ліку лакацый згадваецца Літва.
Амаль усе вакансіі — для распрацоўшчыкаў. Напрыклад, кампанія шукае Full Stack Developer для праекта, замоўцам якога з’яўляецца адзін з сусветных лідараў у галіне лічбавай рэкламы.
У апісанні вакансій няма інфармацыі пра зарплаты. У студзені сярэдняя зарплата ў літоўскім офісе Coherent Solutions перавысіла 5,1 тыс. еўра грос.
Exadel
У літоўскім офісе Exadel зарэгістравана 44 сапрацоўнікі. За год+ штат скараціўся на 20%.
На сайце кампаніі размешчана больш за 20 прапаноў аб працы, у апісанні якіх сярод лакацый фігуруе Літва. Кампанія шукае інжынераў-праграмістаў, распрацоўшчыкаў, дызайнераў, бізнес-аналітыкаў.
У вакансіях, што прапануюцца, няма інфармацыі пра зарплату. Па выніках студзеня сярэдняя зарплата ў літоўскім офісе Exadel склала амаль 6 тысяч еўра брута.
Itransition
Штат літоўскага офісу кампаніі налічвае ўсяго 27 супрацоўнікаў.
На сайце Itransition размешчана больш за 20 прапаноў аб працы, дзе ў ліку магчымых лакацый ёсць Літва. Больш за палову вакансій — для Business Analytics and Consulting. Таксама кампаніі патрэбныя Sales and Marketing, Data Engineering і распрацоўшчыкі.
Читать на dev.by