Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як змяніліся сумоўі ў эпоху штучнага інтэлекту — досвед інжынера Google і Amazon

Былы інжынер Google, Amazon, Splunk і Salesforce распавёў, як змяніліся патрабаванні да распрацоўшчыкаў і як сёння варта рыхтавацца да сумоўяў у эпоху ШІ.

Пакінуць каментарый

Акааш Вішал Хазарыка, старэйшы software-інжынер з васьмігадовым досведам у бігтэху, распавёў Business Insider, што ШІ перастаў быць апцыянальным навыкам. «Кампаніі зыходзяць з таго, што ШІ робіць інжынераў прадукцыйнейшымі, таму ад іх чакаюць, што яны будуць выкарыстоўваць яго, каб будаваць рашэнні хутчэй і надзейней», — тлумачыць ён.

Падрыхтоўка да інтэрв’ю, па яго назіраннях, радыкальна змянілася. «Пяць гадоў таму LeetCode і system design былі галоўным фільтрам. Сёння гэта проста базавае патрабаванне», — кажа інжынер. Алгарытмы і структуры дадзеных па-ранейшаму важныя, але гэтага недастаткова: «Цяпер ад кандыдатаў чакаюць разумення промпт-інжынірынгу і ўмення выкарыстоўваць ШІ для адладкі і выпраўлення памылак».

Мяняецца і сам фармат сумоўяў. Хазарыка адзначае, што ў шэрагу кампаній дазволена выкарыстоўваць ШІ-асістэнтаў проста падчас інтэрв’ю. «Інтэрв’юеры глядзяць, ці можаце вы дапамагчы бізнесу дасягнуць выніку, спалучаючы інжынерныя навыкі і дасведчаную працу з ШІ», — кажа ён.

Уласны досвед стаў для яго паказальным. «У 2024 годзе на інтэрв’ю ў стартапе Крамянёвай даліны мне далі вялікі файл з багамі і прама сказалі, што можна выкарыстоўваць ШІ», — успамінае інжынер. «Я праігнараваў гэтую магчымасць, вырашыў, што павінен справіцца сам, выдаткаващ занадта шмат часу і праваліў інтэрв’ю. Гэта стала для мяне сапраўдным адкрыццём».

Па яго словах, сёння кандыдатаў часта просяць разважаць пра тое, дзе ШІ павінен быць убудаваны ў бізнес-працэсы і якія ёсць кампрамісы паміж ШІ-падыходамі і класічнымі рашэннямі. «Кампаніі даюць невялікі кодавы праект і чакаюць вынік за гадзіну. Без ШІ гэта практычна немагчыма, а з ШІ — цалкам рэальна», — кажа ён.

Навічкам інжынер раіць дэманстраваць прадакшн-падыход. «Удзел у open-source праектах паказвае, што вы ўмееце працаваць з рэальным кодам», — адзначае ён. Таксама важна мець партфоліа праектаў з ШІ-інтэграцыяй і воблачным дэплоем: «Недастаткова проста запусціць праект лакальна — пакажыце, што вы разумееце прадакшн-асяроддзе».

Для дасведчаных распрацоўшчыкаў ключавым застаецца спалучэнне экспертызы і ШІ-навыкаў. «Гады інжынернага досведу плюс моцныя ШІ-кампетэнцыі — гэта тое, што адразу прыцягвае эйчараў», — кажа Хазарыка. Ён падкрэслівае важнасць прадуктовага мыслення: «Трэба пастаянна задавацца пытаннямі кошту, надзейнасці і падтрымкі, асабліва калі вы выбіраеце паміж старонім API і ўласным open-source рашэннем».

Галоўную выснову ён фармулюе так: «Не варта быць толькі кодарам ці толькі промпт-інжынерам». Па яго словах, рынак шукае спецыялістаў-мастоў. «Калі б я выходзіў на рынак сёння, я б пазіцыянаваў сябе як гібрыднага інжынера. Менавіта такія спецыялісты будуць запатрабаваны ў 2026 годзе і далей».

«Памылка ўсяго майго жыцця»: кандыдат зманіў на сумоўі каб выбіць большую суму. Цяпер не ведае што рабіць
«Памылка ўсяго майго жыцця»: кандыдат зманіў на сумоўі, каб выбіць большую суму. Цяпер не ведае, што рабіць
Па тэме
«Памылка ўсяго майго жыцця»: кандыдат зманіў на сумоўі, каб выбіць большую суму. Цяпер не ведае, што рабіць
Карерны дэйтынг: людзі ўсё часцей шукаюць сумоўі ў аплікацыях для спатканняў
Кар’ерны дэйтынг: людзі ўсё часцей шукаюць сумоўі ў аплікацыях для спатканняў
Па тэме
Кар’ерны дэйтынг: людзі ўсё часцей шукаюць сумоўі ў аплікацыях для спатканняў
Гендырэктар пачаў даваць фідбэк саіскальнікам проста на сумоўі — рашэнне прымае па рэакцыі
Гендырэктар пачаў даваць фідбэк саіскальнікам проста на сумоўі — рашэнне прымае па рэакцыі
Па тэме
Гендырэктар пачаў даваць фідбэк саіскальнікам проста на сумоўі — рашэнне прымае па рэакцыі
Чытайце таксама
Як змяніліся сумоўі ў эпоху штучнага інтэлекту — досвед інжынера Google і Amazon
Як змяніліся сумоўі ў эпоху штучнага інтэлекту — досвед інжынера Google і Amazon
Як змяніліся сумоўі ў эпоху штучнага інтэлекту — досвед інжынера Google і Amazon
ІТ-кампаніі ўкараняюць ШІ «па-дрэннаму» — супрацоўнікаў літаральна прымушаюць яго выкарыстоўваць
ІТ-кампаніі ўкараняюць ШІ «па-дрэннаму» — супрацоўнікаў літаральна прымушаюць яго выкарыстоўваць
ІТ-кампаніі ўкараняюць ШІ «па-дрэннаму» — супрацоўнікаў літаральна прымушаюць яго выкарыстоўваць
4 каментарыя
Google цяпер прымушае выкарыстоўваць ШІ не толькі распрацоўшчыкаў — нетэхнароў таксама
Google цяпер прымушае выкарыстоўваць ШІ не толькі распрацоўшчыкаў — нетэхнароў таксама
Google цяпер прымушае выкарыстоўваць ШІ не толькі распрацоўшчыкаў — нетэхнароў таксама
Усе праўкі кода ад ШІ ў Amazon цяпер павінны ўзгадняцца з дасведчанымі інжынерамі, каб больш не ламаць сэрвісы на гадзіны

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.