Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як адрозніваюцца заробкі айцішнікаў у ІТ-сферы і па-за яе межамі?

Dice апублікаваў даклад пра заробкі амерыканскіх ІТ-спецыялістаў за 2023 год. Сярод іншага ў ім параўноўваліся заробкі такіх супрацоўнікаў у айцішных і неайцішных кампаніях. У апытанні ўдзельнічала больш за 6100 рэспандэнтаў.

Пакінуць каментарый

Як выявілася, айцішнікі ў тэхналагічных кампаніях атрымліваюць усяго на 2,9% больш, ніж іх калегі з кампаній у іншых галінах. У лічбавым выражэнні гэта $112 335 супраць $109 170.

Пры гэтым аўтары даследавання заўважылі вялікае адрозненне ва ўзроўні задаволенасці айцішнікаў сваёй узнагародай у тэхналагічных і нетэхналагічных кампаніях. У першых заробкамі задаволеныя 49% рэспандэнтаў, якія там працуюць, а ў другіх — толькі 34%.

У сярэднім айцішная зарплата ў ЗША склала $111 193. Гэта крыху менш за $111 348, зафіксаваных Dice ў 2022 годзе, хоць у папярэднія гады паказчык у асноўным дэманстраваў рост. Напрыклад, з 2019 да 2021 года сярэдні заробак айцішнікаў павялічыўся на 9%.

Поўная версія даклада Тhe Dice Tech Salary Report даступная па спасылцы.

Якія айцішныя заробкі раслі больш за ўсё ў 2023 годзе
Якія айцішныя заробкі раслі больш за ўсё ў 2023 годзе
Па тэме
Якія айцішныя заробкі раслі больш за ўсё ў 2023 годзе
Праграмістам у Расіі сталі плаціць менш за курераў. Але ёсць нюанс
Праграмістам у Расіі сталі плаціць менш за кур’ераў. Але ёсць нюанс
Па тэме
Праграмістам у Расіі сталі плаціць менш за кур’ераў. Але ёсць нюанс
Наколькі вялікія даплаты за прадукцыйнасць атрымліваюць айцішнікі ў ЗША?
Наколькі вялікія даплаты за прадукцыйнасць атрымліваюць айцішнікі ў ЗША?
Па тэме
Наколькі вялікія даплаты за прадукцыйнасць атрымліваюць айцішнікі ў ЗША?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.