Як уладкаваная вышэйшая ІТ-адукацыя ў Польшчы. Спіс і рэйтынг ВНУ, як паступіць
Тэлеграм-канал @dzikpic зрабіў вялікі і падрабязны разбор пра вышэйшую тэхнічную адукацыю ў Польшчы. Дзелімся.
Змест
Атрымаць вышэйшую ІТ-адукацую сёння можна ў 26 акадэмічных універсітэтах у Польшчы.
Навучальныя ступені ў польскай адукацыі
- бакалаўр (навучанне 3 гады),
- бакалаўр-інжынер (3,5 гады)
- магістр (1,5 або 2 гады).
Як праходзіць вучоба і з чаго складаецца
ІТ-адукацыя часцей за ўсё праходзіць на ўзроўні бакалаўра-інжынера.
- практыка — каля 50% вучэбнага часу;
- сістэма прамога супрацоўніцтва з ІТ-кампаніямі;
- шмат праграм абмену, самая вядомая Еrasmus+ (1-3 семестры ў краінах ЕС ды інш.);
- дыплом еўрапейскага ўзору;
- кошт на ІТ-спецыяльнасцях: ад 720 да 3000 еўра за першы год (I ступень); бясплатна — калі ёсць карта паляка або польская не ніжэйшая за С1.
З чаго складаецца:
- Агульная праграма. Уключае ІТ і абарону 1Р, матаналіз, дыскрэтную матэматыку, імавернасныя метады і статыстыку, фізіку.
- Спецыялізацыя на 3-5 семестрах навучання. Модуль мае выбраць дастатковая для фармавання групы колькасць студэнтаў.
Найпапулярнейшыя праграмы спецыялізацыі:
- мультымедыя (відэагульні, 3D-анімацыя);
- Web mining;
- аналітыка інфармацыйных сістэм;
- праграмаванне бізнэс-праграм;
- інжынерыя сістэм аналізу даных;
- інфармацыйныя сістэмы;
- ІТ-сеткі і бяспека ІТ-сістэм.
Прастора для выбару модульных прадметаў велізарная.
Якія дакументы патрэбныя для паступлення
Асаблівых правілаў паступлення менавіта на інфармацыйныя тэхналогіі няма.
- Атэстат сярэдняй адукацыі. Можа спатрэбіцца апастыль.
- Запоўненая анкета ўніверсітэта. Можна спампаваць з сайта, часам запоўніць анлайн.
- Для навучання на англійскай — сертыфікат IELTS або TOEFL. На польскай — сертыфікат моўнай школы або дзяржэкзамену.
- Фота 3,5×4,5;
- Для непаўналетніх: апастыляванае пасведчанне аб нараджэнні, ксеракопіі пашпартоў бацькоў, дазвол ад бацькоў на выезд за мяжу, часам — звесткі пра апекуноў на тэрыторыі РП.
- У некаторых універсітэтах перад пачаткам навучальнага года (1 кастрычніка) ладзяць моўны інтэнсіў (выдадуць сертыфікат). Ёсць і гадавыя курсы для замежнікаў — «зеруўка».
Як паступіць у Польскі ўніверсітэт
Падача дакументаў звычайна да канца чэрвеня, у 10 чыслах ліпеня ўжо ёсць вынікі. У прыватных ВНУ прыёмная кампанія можа доўжыцца даўжэй.
- Падаць дакументы.
- Уступныя экзамены — на патрабаванне. Як правіла, ІТ-спецыяльнасцей гэта не тычыцца.
- Матывацыйны ліст — таксама на патрабаванне. Ён часцяком неабходны будучым айцішнікаў пры паступленні ў магістратуру.
- Атрымаць Zaswiadczenie o przyjeciu cudzoziemiec na studia. Гэты дакумент пацвярджае факт залічэння ва ўніверсітэт. Спатрэбіцца для афармлення візы або карты побыту.
- Атрымаць візу. Done!
Як перавесціся ў польскі ўніверсітэт
Пераводы паміж ВНУ ў Польшчы практыкуюцца, таксама цалкам рэальна перавесціся з-за мяжы. Для гэтага спатрэбіцца:
- Знаць мову (гэта агульная ўмова і для паступлення, і для пераводу). Адпаведны сертыфікат.
- Выпіска адзнак з універсітэта. Абавязкова маюць быць пазначаныя ўсе прадметы, якія вывучаліся, і час на іх вывучэнне. Выпіска мае быць перакладзеная на польскую мову прысяжным перакладчыкам.
Перадаем дакументы ў абраны ўніверсітэт.
Калі адказ ВНУ станоўчы, то дадаткова спатрэбіцца віза, фатаграфіі, меддаведка.
Топ-10 універсітэтаў (2021) паводле версіі фонду «Perspektywy»
- Варшаўскі тэхналагічны;
- AGH Навукова-тэхнічны ім. Ст. Сташыца ў Кракаве;
- Уроцлаўскі ўніверсітэт навукі і тэхналогіі;
- Познаньскі тэхналагічны;
- Гданьскі тэхналагічны;
- Сілезскі тэхнічны;
- Тэхнічны ўніверсітэт Лодзі;
- Кракаўскі тэхналагічны ім. Касцюшкі;
- Польска-японская акадэмія ІТ у Варшаве;
- Люблінскі тэхнічны;
- 👩 🎓 🧑 🎓Поўны рэйтынг.
Карысныя спасылкі ад ВНУ
- Правілы паступлення (Познань);
- Прыклад анлайн-анкет для абітурыентаў (Уроцлаў);
- Прыклад моўных курсаў для замежнікаў (Уроцлаў);
- Курсы польскай (Варшава);
- Прыклад інструкцыі па пераводзе ў польскую ВНУ (Шчэцін);
- Як атрымаць сацыяльную і рэктарскую стыпендыю ў Сілезскім універсітэце;
- Як атрымаць паперы пасля паступлення (Люблін);
- Як прайсці медагляд + карта ўстаноў (Люблін).
Читать на dev.by