ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі
Кампаніі сектара «інфармацыя і сувязь» (або ІКТ) за мінулы год нанялі больш супрацоўнікаў, чым звольнілі. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія тры гады.
Кампаніі сектара «інфармацыя і сувязь» (або ІКТ) за мінулы год нанялі больш супрацоўнікаў, чым звольнілі. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія тры гады.
Кампаніі сектара «інфармацыя і сувязь» (або ІКТ) за мінулы год нанялі больш супрацоўнікаў, чым звольнілі. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія тры гады.
Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, за мінулы год кампаніі сектара «інфармацыя і сувязь» звольнілі больш за 14 тысяч чалавек — на 23% менш, чым у 2023 годзе (тады з кампаній было звольнена больш за 18 тысяч супрацоўнікаў).
Найменшую актыўнасць у частцы звальненняў кампаніі (і супрацоўнікі) праявілі ў студзені: у гэтым месяцы з кампаній сышлі 824 чалавекі. А рэкордным па колькасці звольненых супрацоўнікаў у ІКТ стаў кастрычнік (1400 чалавек). Пры гэтым ужо бліжэй да канца года звальненні пайшлі на спад. У лістападзе і снежні з кампаній ІКТ сышло крыху больш за тысячу спецыялістаў.
На дынаміцы звальненняў у ІКТ летась адбілася некалькі фактараў. У прыватнасці, жаданне супрацоўнікаў змяніць кампанію (напрыклад, праз заробак), адсутнасць праектаў у кампаній і рост бэнчу, закрыццё юрыдычнай асобы і сыход ІТ-бізнэсаў з Беларусі.
Летась з краіны сышлі такія вядомыя ІТ-кампаніі як мабільныя распрацоўшчыкі Playtika, Belka Games, і Apalon, амерыканскі таксі-сэрвіс Lyft, распрацоўшчык у сферы AI і машыннага навучання InData Labs ды іншыя.
Што тычыцца наймання, то за мінулы год кампаніі ІКТ узялі на працу больш за 15 тысяч новых супрацоўнікаў — на 35% больш, чым у 2023 годзе.
Горшымі ў частцы наймання сталі студзень і люты, а самымі «прадукцыйнымі» выявіліся жнівень і верасень — у гэтыя месяцы кампаніі ІКТ нанялі больш за 1,5 тысячы спецыялістаў.
Такім чынам, за мінулы год кампаніі ІКТ нанялі на працу амаль на 1000 супрацоўнікаў больш, чым звольнілі.
Апошні раз агульная колькасць нанятых спецыялістаў перавысіла колькасць звольненых у 2021 годзе. У 2022 годзе з пачаткам другой хвалі рэлакацыі сітуацыя кардынальна змянілася. Тады кампаніі ІКТ звольнілі ў 2 разы больш супрацоўнікаў, чым узялі на працу (шмат у чым праз рэлакацыю спецыялістаў), у 2023 годзе — звольнілі амаль на 7 тысяч больш, чым нанялі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ну вот, заказчики посчитали деньги и наняли)
Завтра еще 25К наймут
10к, 15к уже наняли.
И 18к, 14к уволили
Сальдо?
наймут тех которых уволили.
сальто.
А, так это одного и того же человека 14к раз за год увольняли и нанимали... Бывает.
Я больше скажу, на работу взяли большей частью тех, кого уволили этим же месяцем)
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
прорвёмся, разберёмся
в чем сюрприз-то?!
ну так айти компании так не делают - они вводят в РБ только сумму, что надо на зарплаты раздать
в статье было про то что плэйтика ушла?
Вопрос еще в том, кого уволили и кого наняли. Уволили 1 сеньера, наняли 5 джунов - вот и рост вроде