Карта кампаній з беларускімі каранямі ў Польшчы. Вакансіі і заробкі

Канал для беларускіх айцішнікаў у Польшчы @dzikpic падзяліўся картай офісаў і праверыў заробкавыя дыяпазоны на папулярным джоббордзе justjoin.it.

3 каментарыя

Офісы кампаній з беларускімі каранямі ў Польшчы, большасць адкрылася ў 2020-2022:

  • BP Mobile — Варшава.
  • Belka Games — Кракаў. 
  • Godel Technologies — Уроцлаў, Лодзь, на падыходзе Гданьск, Беласток.
  • Elinext — Варшава. 
  • EPAM — Гданьск, Кракаў, Катавіцы, Варшава, Уроцлаў.
  • Exadel — Варшава, Познань, Беласток, Шчэцін, Гданьск. 
  • IBA Group — Уроцлаў. 
  • Coherent Solutions (ISsoft) — Уроцлаў.
  • Itransition — Варшава.
  • * instinctools — Варшава.
  • iTechArt Group — Лодзь, Кракаў, Варшава, Уроцлаў, Гданьск.
  • Klika Tech — Уроцлаў, Варшава, Кракаў.
  • LeverX — Уроцлаў.  
  • Loóna — Варшава.
  • LOVATA — Познань.
  • Playtika — Варшава.  
  • Saygames — Варшава.
  • Softswiss — Познань.
  • ScienceSoft — Варшава.
  • SENLA — Варшава. 
  • SoftTeco — Варшава. 
  • Vochi — Варшава.
  • Wargaming — Варшава.

EPAM

У EPAM у Польшчы — 37 свежых вакансій, самай старой — 5 дзён. Патрэбныя джавісты, пітаністы, .Net- і JavaScript-распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі-аўтаматызатары, дата-інжынеры і інш. Геаграфія вакансій — Гданьск, Катавіцы, Кракаў і ўся Польшча. Кандыдат сам можа выбраць форму супрацоўніцтва — B2B або працоўны кантракт, ад гэтага будзе залежаць памер зп.

Самая нізкааплатная вакансія — для мідла JavaScript Developer з дыяпазонам ЗП 9 600 — 17 600 PLN net/month — B2B або 8 000 — 15 000 PLN gross/month — Permanent. 

Самая высокааплатная — у сеньёра Data Analyst Consultant, там зп — 25 600 — 28 600 PLN net/month — B2B або 20 000 — 26 000 PLN gross/month — Permanent.

Акрамя таго, ёсць яшчэ дзве пазіцыі са схаванай зп — Junior Oracle Developer і Data Architect.

Exadel

У кампаніі ў Польшчы 48 вакансій на 14 пазіцый. Патрэбныя інжынеры Azure, пітаністы, .Net-распрацоўшчыкі, дэвопсы, ліды і інш. Заробкі на розных пазіцыях ад 15 000 да 30 000 PLN, розніца паміж зп па найму і ў B2B форме не паказаная.

iTechArt Group

У iTechArt Group на justjoin.it усяго пяць вакансій на дзве пазіцыі — джавіста і распрацоўшчыка на React Native. Лакацыі — Лодзь, Познань, Уроцлаў, Кракаў. Заробкавыя дыяпазоны аднолькавыя для супрацоўнікаў на працоўным дагаворы і па схеме B2B.

Ёсць некалькі вакансій у LinkedIn. Патрэбныя Digital Marketing Director у розных гарадах Польшчы, а яшчэ два Global Mobility Manager.

І вельмі шмат, пад паўтары сотні, вакансій на польскім сайце кампаніі. Патрабуюцца ў асноўным мідлы і сеньёры — Saleforce, Node.js, React Native, .Net, а таксама пітаністы, джавісты, рубісты і многія іншыя. Для распрацоўшчыкаў-джунаў таксама ёсць трохі вакансій. Заробкавыя дыяпазоны, на жаль, не пазначаныя.

LeverX Group

LeverX Group, якая адкрыла офіс ва Уроцлаве ўвесну 2021 года, рэкардсмен па вакансіях — аж 304 вакансіі па 9 пазіцыях. Амаль усе — аддаленыя (верагодна, гэтым і тлумачыцца іх колькасць). Патрэбныя SAP-кансультанты, джавісты, .NET- і Node.js- распрацоўшчыкі, дэвопсы і… настаўнік польскай мовы. 

На жаль, дыяпазоны зп на сайце схаваныя.

Playtika

У Playtika — 15 вакансій, усе — у Варшаве, ніводная не аддаленая. Патрэбныя тэсціроўшчыкі, менеджары, аніматар, дэвопс і інш. Патрэбны таксама спецыяліст па прыцягненні персаналу, што само па сабе добры знак. Заробкі, на жаль, не раскрываюцца.

Belka Games

На LinkedIn адна вакансія — кампанія шукае дырэктара-адміністратара для офіса ў Кракаве.

Elinext

На сайце кампаніі — шэсць вакансій у Варшаве, у асноўным для распрацоўшчыкаў: Python, Angular, Node.js. Зп не пазначаныя.

Softeco

Знайшлі польскія вакансіі толькі на сайце кампаніі — адныя і тыя ж пазіцыі для Варшавы і Вільні. Без пазначэння зп.

IBA Group

На сайце кампаніі знайшлі толькі адну пазіцыю для працаўладкавання ў Польшчы — Azure Data Engineer. Праца ва Уроцлаве.

Klika Tech

На сайце багата вакансій для распрацоўшчыкаў і тэсціроўшчыкаў, патрэбны нават адзін рэкруцёр. Акрамя Уроцлава, наймаюць у Варшаве і Кракаве. ЗП — загадка.

Godel Technologies

На сайце кампаніі 60 польскіх вакансій — у Лодзі, Гданьску, Уроцлаве.  У Лодзі, напрыклад, шукаюць распрацоўшчыкаў на PHP, React Native (у тым ліку джунаў!), Java, JS, Kotlin, Scala, а яшчэ бізнэс-аналітыкаў, дата-інжынераў, дэвопсаў.

Wargaming

Wargaming толькі-толькі размясціла 6 польскіх вакансій у LinkedIn, у асноўным для мастакоў і спецыялістаў у камп’ютарнай графіцы.


Читать на dev.by