Якія ВНУ выпускаюць больш за ўсё фаўндараў стартапаў
Каб запусціць паспяховы стартап, патрэбная добрая ідэя і мэтанакіраванасць, але правільны выбар універсітэта — з іміджам, якаснай адукацыяй і ўплывовымі кантактамі — таксама можа шмат у чым дапамагчы.
Visual Capitalist апублікаваў топ-10 універсітэтаў свету, якія лідзіруюць па колькасці фаўндараў сярод студэнтаў і выпускнікоў. За аснову ўзятыя даныя кампаніі PitchBook па стартапах, якія паднялі хоць бы адзін раўнд венчурных інвестыцый за перыяд ад 1 студзеня 2013 года да 1 жніўня 2024-га. Калі фаўндары наведвалі некалькі ВНУ, то былі ўлічаныя ва ўсіх.
Больш за ўсё стартапаў запусцілі выпускнікі Стэнфарда — 4214 чалавек. Яго скончылі, напрыклад, Сэм Альтман і сузаснавальнік Robinhood Улад Ценеў. ВНУ займае другое месца пасля Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі па колькасці студэнтаў, якія пачалі сваю справу ўжо падчас вучобы. Таксама ў абодвух спісах прысутнічаюць Гарвард, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Пенсільванскі ўніверсітэт.
У цэлым у топах пераважаюць амерыканскія навучальныя ўстановы. Толькі тры знаходзяцца ў іншых краінах: Оксфард і Кембрыдж у Вялікабрытаніі, а таксама Тэль-Авіўскі ўніверсітэт у Ізраілі.
Читать на dev.by