Кактусы не дапамогуць: «Лабараторыя Касперскага» высветліла, у якія лічбавыя забабоны вераць карыстальнікі
Самай распаўсюджанай прымхай (75%) стаў тэзіс пра тое, што незнаёмцаў няможна казаць па тэлефоне «так» і «не». Нібыта яны могуць запісаць размову і выкарыстаць адказ для крадзяжу грошай.
Самай распаўсюджанай прымхай (75%) стаў тэзіс пра тое, што незнаёмцаў няможна казаць па тэлефоне «так» і «не». Нібыта яны могуць запісаць размову і выкарыстаць адказ для крадзяжу грошай.
Сістэмы галасавой ідэнтыфікацыі выкарыстоўваюць у некаторых банках, аднак толькі ў якасці аднаго з фактараў. Толькі голасу будзе недастаткова для правядзення аперацыі са сродкамі на рахунках. Таксама 60% рэспандэнтаў вераць, што HTTPS — гэта гарантыя таго, што сайт афіцыйны. Насамрэч у фішынгавай старонкі можа быць сертыфікат — і сам рэсурс можа скрасці звесткі карыстальніка.
57% апытаных лічаць, што можна выдаліць усю інфармацыю на смартфоне, адкаціўшыся да завадскіх налад. Аднак у многіх выпадках даныя могуць быць адноўленыя пасля скідвання да завадскіх налад і фарматавання. Падчас скідвання налад поўнага выдалення файлаў не адбываецца. 53% рэспандэнтаў мяркуюць, што падчас рабатызаваных абзвонаў нельга націскаць «1» або «2» у танальным рэжыме на смартфоне, бо зламыснікі могуць заразіць прыладу. Насамрэч націсканне клавішы ў танальным рэжыме не прывядзе ні да запампоўкі шкоднага софту, ні да выкарыстання ўразлівасці.
50% апытаных думаюць, што прыладу нельга заразіць вірусамі, калі яна не падключаная да інтэрнэту. Тым не менш прыладу можна заразіць, нават калі яна не падключана да інтэрнэту, напрыклад, з дапамогай флэшкі або іншага носьбіта. Таксама палова рэспандэнтаў лічыць, што калі на тэлефон або пошту прыходзяць незапрошваныя коды пацверджання для аўтарызацыі, то акаўнт узламалі. Гэта можа азначаць толькі, што зламыснікі спрабуюць зразумець, у якіх сэрвісах зарэгістраваны чалавек. У такіх выпадках трэба проста змяніць пароль.
32% рэспандэнтаў упэўненыя, што рэжым «Інкогніта» ў браўзеры забяспечвае поўную ананімнасць у інтэрнэце. Аднак «Інкогніта» ў браўзерах не з’яўляецца рэжымам абсалютнай прыватнасці. У гэтым рэжыме браўзер захоўвае гісторыю наведвання вэб-сайтаў, cookie, гісторыю запамповак і даныя аўтарызацыі. Эксперт «Лабараторыі Касперскага» Віктар Чэбышаў заявіў, што многія забабоны дагэтуль жывучыя, напрыклад, быццам кактусы паглынаюць выпраменьванне ад манітора, здольнае нашкодзіць чалавеку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.