Разумных відэакамер, што сочаць за беларусамі, за 5 гадоў стала больш у 600 разоў

Паводле дадзеных МУС, сёння за беларусамі сочаць каля 60 тысяч разумных камер відэаназірання. За 5+ гадоў — 600Х.

7 каментарыяў

Вось як змянялася колькасць камер, пачынаючы з 2019 года. Дадзеных за 2021–2022 гады няма. Крыніца звестак за 2023–2025 гады — афіцыйныя заявы прадстаўнікоў МУС.

Узгадалі ключавыя моманты, звязаныя з развіццём сістэмы відэаназірання ў Беларусі.

У 2017 годзе ў Беларусі з’явілася рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі (РСМГБ).

У 2018 годзе конкурс па выбары тэхнічнага аператара РСМГБ выйграла кампанія «24×7 Паноптес» — даччыная структура кампаніі Synesis.

РСМГБ працавала на базе воблачнай платформы разумнага відэаназірання Kipod — флагманскага прадукту Synesis. Kipod дазваляе распазнаваць твары людзей, што трапілі на камеры відэаназірання.

На канец 2019 года да Kipod было падлучана менш за 100 «разумных» камер. На канец 2020 года іх колькасць вырасла да 700, з якіх 515 былі ўсталяваныя ў метро.

Synesis і Kipod абвінавачвалі ў сачэнні за пратэстоўцамі пасля выбараў 2020 года і перадачы дадзеных сілавікам. Кампанія катэгарычна адмаўляла гэтыя абвінавачванні. Пазней Synesis трапіла пад санкцыі ЕС і ЗША.

У лютым 2022 года аператар РСМГБ змяніўся — замест Synesis ім стаў «Белтэлекам».

Вясной 2023 года толькі ў Мінску было ўсталявана 6 тысяч камер.

Праз год па ўсёй Беларусі налічвалася ўжо 35 тысяч камер, падлучаных да РСМГБ.

А з пачатку вясны 2024 года колькасць разумных камер, што сочаць за беларусамі, вырасла яшчэ ў 1,7 раза — да 60 тысяч. Паводле МУС, «камеры могуць адсочваць чалавека, распазнаваць твары і чытаць нумарныя знакі».

Як распавёў у 2019 годзе сузаснавальнік Synesis Аляксандр Шатроў, на той момант у планах было падлучыць 360 тысяч камер цягам 5 гадоў.

Расследование про Kipod: используется для тотальной слежки. Synesis: всё не так
Па тэме
Расследование про Kipod: используется для тотальной слежки. Synesis: всё не так
Экс-сотрудники, которые работали на проекте Kipod, об атмосфере в Synesis
Па тэме
Экс-сотрудники, которые работали на проекте Kipod, об атмосфере в Synesis
Как Минск подключают к Kipod. Разбор и история владельца бара
Па тэме
Как Минск подключают к Kipod. Разбор и история владельца бара

Читать на dev.by