«Усміхніцеся»: у якіх гарадах свету больш за ўсё камер відэаназірання

Жыхары кітайскіх гарадоў знаходзяцца пад самым усёабдымным «каўпаком» у свеце, адзначаюць спецыялісты Comparitech. Паводле прыкладных падлікаў, на 1,46 млрд жыхароў краіны прыпадае 540 млн камер відэаназірання, або 372,8 штукі на тысячу чалавек.

Пакінуць каментарый

Па-за межамі Кітая ў топ-10 лакацый з самай вялікай канцэнтрацыяй камер увайшлі індыйскія гарады Індаур (62,52 на тысячу чалавек), Хайдарабад (41,8), сталічны Дэлі (26,7) і Чэнаі, Сінгапур, Багдад, Масква (16,85) і Санкт-Пецярбург (12,65), а таксама Лондан і Лос-Анджэлес.

Калі зыходзіць з разліку колькасці камер на квадратную мілю, то антылідарамі сталі Дэлі, Чэнаі, Сінгапур, паўднёвакарэйскі Сеул, Масква, Лондан, Нью-Ёрк, Хайдарабад, Мумбаі і Мехіка.

Усяго пры канцы 2021 года ў свеце было ўсталявана больш за мільярд камер відэаназірання. 54% з іх знаходзяцца ў Кітаі.

Пры гэтым цеснай сувязі паміж колькасцю камер на вуліцах і ўзроўнем злачыннасці або бяспекі ў гарадах не назіраецца, адзначаюць у Comparitech.


Читать на dev.by