Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кампаніі кажуць, што скілы важнейшыя за «паперкі». Але гэта не заўсёды значыць, што суіскальнікі без «паперкі» атрымліваюць больш офераў

Буйныя амерыканскія кампаніі ўсё часцей адмаўляюцца ад патрабавання аб вышэйшай адукацыі ў апісаннях вакансій. Прыярытэт ссоўваецца з наяўнасці дыплома на валоданне прыкладнымі, карыснымі навыкамі. Але насамрэч многія з такіх кампаній па-ранейшаму аддаюць перавагу дыпламаваным спецыялістам. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Burning Glass і Гарвардскай школы бізнэсу.

4 каментарыя

«На жаль, мы выявілі, што ў асноўным працадаўцы наймаюць такіх жа людзей, што і раней», — адзначаюць у Burning Glass Institute.

Паводле даных Мінпрацы ЗША, каля 62% амерыканцаў не маюць вышэйшай адукацыі. Прадметам даследавання не быў разварот кампаній у бок такіх работнікаў у нізкакваліфікаваных прафесіях, дзе ў прынцыпе не патрэбны дыплом — у адрозненне, напрыклад, ад юрыстаў або дактароў. Даследчыкі вывучалі дынаміку па прафесіях сярэдняга ўзроўню, такім як кіраўнік будаўнічых праектаў, менеджар па продажах, вэб-распрацоўшчык, спецыяліст па кібербяспецы і тэхпадтрымцы. Такія прафесіі патрабуюць спецыялізаваных навыкаў, але не абавязкова некалькіх гадоў у ВНУ. Даследаванне сярод іншага паказала, што ў супрацоўнікаў без вышэйшай адукацыі, якія ўладкоўваюцца на пазіцыю, дзе яна раней патрабавалася, у сярэднім на 25% павышаецца зарплата.

Даследчыкі прааналізавалі набор даных з працоўнымі гісторыямі 65 млн амерыканскіх работнікаў (гэта прыкладна 40% занятага насельніцтва краіны). У выбарку ўвайшло больш за 11,3 тысячы пазіцый, па якіх было зафіксаванае актыўнае найманне мінімум за год да і пасля таго, як кампанія прыбрала патрабаванне пра дыплом. Акцэнт зроблены на буйныя кампаніі, у якіх даследчыкі налічылі больш за 500 унікальных вакансій на год — такіх знайшлося 1134 штукі.

Исследование: при найме ИТ-гиганты уделяют всё меньше внимания дипломам
Исследование: при найме ИТ-гиганты уделяют всё меньше внимания дипломам
По теме
Исследование: при найме ИТ-гиганты уделяют всё меньше внимания дипломам

Выявілася, што толькі траціна — 37% — разгледжаных кампаній пайшла далей за словы і сапраўды змяніла падыход да наймання, стаўшы больш адкрытымі для кандыдатаў без «паперак». Сярод іх — Apple, General Motors, рознічныя сеткі Walmart і Target, медыцынская кампанія Cigna і нафтавая ExxonMobil. Большасць — 45% — прыбралі з вакансій патрабаванне вышэйшай адукацыі, але на практыцы нічога не змянілася. У гэтую групу патрапілі Amazon, Oracle, Банк Амерыкі, ваенна-прамысловая карпарацыя Lockheed Martin, сетка супермаркетаў Kroger і аўтамабільная кампанія Stellantis. Астатнія 18% кампаній спачатку рухаліся абвешчаным курсам, але пазней адмовіліся ад яго і зноў жадаюць дыпламаваных супрацоўнікаў. Да такіх належаць, напрыклад, Nike і Uber.  

Кампаніі, якія атрымалі больш за ўсё поспеху ў сваім намеры хайрыць людзей без дыпломаў, выдзяляе тое, што яны выразна вызначаюць для сябе, якія навыкі ім патрэбныя і што прымаць у якасці пацверджання гэтых навыкаў. Акрамя таго, у іх ёсць механізмы для ацэнкі шуканых навыкаў у кандыдата — напрыклад, могуць запытаць у яго праекты для «сляпога рэв’ю». Таксама яны не пакідаюць без увагі поспехі супрацоўнікаў, якія не маюць дыплома, але ўносяць важны ўнёсак у кампанію — збольшага гэта сцірае нейкае «таўро», звязанае з адсутнасцю дыплома, і страх перад адказнасцю за найманне такіх людзей у менеджараў.

Тим Кук: «У половины сотрудников Apple нет диплома. Мы очень гордимся этим»
Тим Кук: «У половины сотрудников Apple нет диплома. Мы очень гордимся этим»
По теме
Тим Кук: «У половины сотрудников Apple нет диплома. Мы очень гордимся этим»
IBM: благодаря ИИ для входа в ИТ больше не нужна «корочка»
IBM: благодаря ИИ для входа в ИТ больше не нужна «корочка»
По теме
IBM: благодаря ИИ для входа в ИТ больше не нужна «корочка»
Что выгоднее по зарплате: буткепм или корочка?
Что выгоднее по зарплате: буткепм или корочка?
По теме
Что выгоднее по зарплате: буткепм или корочка?
В России программистов и сисадминов стали брать даже без опыта и образования
В России программистов и сисадминов стали брать даже без опыта и образования
По теме
В России программистов и сисадминов стали брать даже без опыта и образования

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Компании говорят, что скиллы важнее «корочки».

У нас тоже так говорили. Взяли чела по образованию толи геолог толи ещё что-то такое. Но со скилами и опытом работы. Всю историю не знаю, было до меня. Теперь на горизонте end of life продукта на который его посадили и вот оказывается что его можно обучить просто что-то одно делать и он делает хорошо, но самостоятельно сделать шаг влево или в право нинини. На горизонте новая линейка продукта а он не вывозит вообще и всё тянет за собой тот подход который был в незапамятные времена. У него просто нет нужного мышления. Не знают куда его приткнуть.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лютага 2024, 17:40

2

А чего сразу образование винить? Может, дело в знаках зодиака. Или просто взяли самозванца, который хорошо себя на собесе продал

1

А чего сразу образование винить?

Потому что никто не обратил внимание. А когда стал вопрос что с ним делать и почему ему так трудно новое, менеджер спросил меня а я нечаянно обранил внимание что у него в линкеде указано. На что мне менеджер: "Аааааа, тогда понятно."

Anonymous
Anonymous
1

И это правильно так как никто не же доверяет свою жизнь медику шарлатану без диплома 😁 А архитетору? Вот так постороят дом, а он сложится вместе с людьми. Программные ошибки убивают.