Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google запусцiла беларускую версiю YouTube

2 каментарыя
Google запусцiла беларускую версiю YouTube

Кампанія Google аб′явіла пра запуск «YouTube Беларусь» — лакалізаванай версіі папулярнай вiдэаплатформы, якая дазволіць беларускім інтэрнэт-карыстальнікам камунікаваць, ствараць відэа і дзяліцца ім на дамене youtube.by.

Читать далее...

Фото: BRICK 101, Flickr

Лакальная версія будзе прадстаўляць самыя папулярныя беларускiя відэаролiкi і адкрые новыя магчымасці для таленавітых стваральнікаў відэакантэнту, блогераў, тэлекампаній, рэкламадаўцаў і брэндаў з Беларусі, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Паводле даследчай кампаніі TNS, ахоп YouTube у Беларусі складае 64% інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросце 18+ гадоў. Кожны трэці глядзіць анлайн-відэа гэтак жа часта, як і тэлебачанне, а 27% заходзяць на платформу штодзень.

Беларускі карыстальнік YouTube аддае перавагу такім катэгорыям кантэнту, як музыка, камедыйныя шоу, дзіцячы кантэнт, аматарскае відэа, навучальныя відэаінструкцыі. Асноўныя матывы праглядаў — магчымасць даведацца пра нешта новае, знайсці інфармацыю і прыемна бавіць вольны час.

Кожны беларус, якi стварае арыгiнальны кантэнт, зможа стаць удзельнiкам партнёрскай праграмы i актываваць манетызацыю. 

«Афiцыйны запуск YouTube у Беларусi дазволiць беларускiм стваральнiкам кантэнту больш эфектыўна прасоўваць свае ролiкi не толькi ў нашай краiне, але i ва ўсiм свеце, — адзначыла Наталля Карабко, менеджэр па развiццю бiзнеса ў Беларусi. — Кампанiя будзе садзейнiчаць развiццю благасферы Беларусi i выступiць кансультантам для беларускiх вiдэаблогераў, аудыторыя якiх увесь час расце. Ужо сёння, паводле нашых дадзеных, 49% карыстальнiкаў байнэту фармiруюць меркаванне i прымаюць рашэнне пра набыццё чаго-небудзь пасля прагляду вiдэа на YouTube».

Чытайце таксама
Літва адкрывае мяжу з Беларуссю
Літва адкрывае мяжу з Беларуссю
Літва адкрывае мяжу з Беларуссю
Улады хочуць 40% ад даходаў самых багатых. Айцішнікі вызвалены? Не зусім!
Улады хочуць 40% ад даходаў самых багатых. Айцішнікі вызвалены? Не зусім!
Улады хочуць 40% ад даходаў самых багатых. Айцішнікі вызвалены? Не зусім!
Беларусь фактычна пераходзіць на прагрэсіўную шкалу падаткаў. Як гэта закране айцішнікаў і ці дапаможа новая сістэма казне?
43 каментарыя
БДУ адкрывае «элітарную» школу прыродазнаўчых навук і тэхналогій
БДУ адкрывае «элітарную» школу прыродазнаўчых навук і тэхналогій
БДУ адкрывае «элітарную» школу прыродазнаўчых навук і тэхналогій
2 каментарыя
Літва можа адкрыць мяжу да 30 лістапада — літоўскі МЗС
Літва можа адкрыць мяжу да 30 лістапада — літоўскі МЗС
Літва можа адкрыць мяжу да 30 лістапада — літоўскі МЗС
56 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.