Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Канадзец два дні сілкаваў дом ад электракара — святла не было праз буран

На Каляды тысячы жыхароў Канады засталіся без электрычнасці пасля таго, як краіну накрыла моцная завіруха. Аднаму з жыхароў правінцыі Антарыа работу тэхнікі ў доме дапамагаў падтрымліваць электрапікап Ford F-150 Lightning — прычым на той час, як энергазабеспячэнне аднавілася, акумулятар не паспеў разрадзіцца нават напалову.

Пакінуць каментарый

Як адзначае Electrek, Ford быў першым вытворцам у ЗША, чые электрапікапы былі абсталяваныя функцыяй двухнакіраванай зарадкі — то-бок маглі не толькі спажываць электрычнасць, але і пры неабходнасці аддаваць у сетку. Кампанія заяўляла, што яе аўто здольныя сілкаваць адзін дом ад 3 да 10 дзён у залежнасці ад расходу электрычнасці.

Ford Lightning абсталяваны сістэмай Pro Power Onboard, якая ператварае яго ў мабільны генератар магутнасцю 9,6 кВт з 11 разеткамі.

Карыстальніка Reddit пад нікам RapsFanLJ такі электракар ратаваў 44 гадзіны. Машыну падключылі да дома з дапамогай двух падаўжальнікаў з разгалінавальнікамі. Дзякуючы гэтаму ў доме не выключаліся лядоўні, маразільнікі, інтэрнэт, асвятленне і тэлебачанне. На той час, як зноў з’явілася электрычнасць, батарэя разрадзілася толькі на 35%.

У Мінску адкрыўся першы суперхуткі зарадны комплекс для электрамабіляў
У Мінску адкрыўся першы суперхуткі зарадны комплекс для электрамабіляў
Па тэме
У Мінску адкрыўся першы суперхуткі зарадны комплекс для электрамабіляў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.