
«Беларуснафта» адкрыла ў Мінску першы суперхуткі зарадны комплекс для электрамабіляў. Дакладней, комплекс уключае восем станцый, сем з якіх на 100 кВт і адная суперхуткая на 350 кВт. Яна дазваляе за 10 хвілін зарадзіць электрамабіль на 300 км прабегу, расказвае iXBT.
Комплекс унікальны тым, што на ім ужытае дынамічнае размеркаванне магутнасці сеткі зарадных станцый, то-бок па колькасці электрамабіляў размяркоўваецца аптымальная магутнасць сістэмы.
Падчас адкрыцця комплексу намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пятро Пархомчык заявіў, што ўсё абсталяванне, тэхналогіі і праграмы ў ім — беларускай вытворчасці, таму гэты прадукт можна прапаноўваць іншым дзяржавам. Праца вядзецца ў рамках дзяржаўнай праграмы па энергавытворчасці і энергазберажэнні на 2021–2025 гады. У 2020 годзе ў краіне практычна не было такіх зарадных станцый, але ад таго моманту іх было ўведзена ў эксплуатацыю больш за 600, многія з якіх — хутказарадныя. А цяпер запрацаваў першы звышхутказарадны комплекс.
Праект будуць маштабаваць па ўсёй Беларусі: да 2030 года плануецца пабудаваць 87 суперхуткіх зарадных комплексаў, у тым ліку больш шырокай канфігурацыі. Яны размесцяцца ў гарадах і на трасах — гэта будзе зарадка і для аўтамабіляў, і для электробусаў.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"позволяет за 10 минут зарядить электромобиль на 300 км пробега" - в теории! Таких автомобилей пока не существует. Если машина принимает 40 кват/ч, то быстрее она заряжаться не будет ни от зарядки в 150 кват/ч, ни от 350. И в Европе на суперчаржерах стоят теслы свои 45 минут заряжаются.
Не существует где? Достаточно много уже машин с 600 и 800 вольтовой системами которые могут заряжаться на таких станциях