Капіталізацыя Microsoft упершыню перавысіла $3 трлн і даганяе Apple

Рынкавы кошт кампаніі ўпершыню перавысіў адзнаку ў $3 трыльёны. Тым не менш Microsoft працягвае заставацца другой кампаніяй у свеце па аб’ёме рынкавай капіталізацыі, саступаючы лідарства Apple.

2 каментарыя

Акцыі дзвюх кампаній пастаянна канкурыруюць адныя з аднымі, і на пачатку студзеня Apple нават саступіла лідарства Microsoft, але ненадоўга. Падчас таргоў 25 студзеня акцыі Microsoft дасягнулі рэкорднага ўзроўню $405,15 за адну акцыю, дадаўшы ў цане 1,6%. У гэты час акцыі Apple таргаваліся на ўзроўні $196,04 за адну каштоўную паперу, а рынкавы кошт кампаніі ацэньваўся ў $3,03 трыльёна.

За апошнія пяць гадоў цана акцый Microsoft змянілася са $107 у студзені 2019 года да цяперашняй цаны каля $404. Apple упершыню дасягнула рынкавай капіталізацыі ў $3 трыльёны два гады таму, праз год пасля таго, як у 2020 годзе яна перавысіла адзнаку ў $2 трыльёны.

Дзякуючы інвестыцыях у OpenAI і папулярнасці АІ-тэхналогій Microsoft сёння лічыцца лідарам у галіне ўкаранення генератыўных нейрасетак. У гэтай сферы кампаніі ўдалося абысці канкурэнтаў, уключаючы Google, Amazon, Meta і Oracle. У той жа час Apple сутыкаецца з запаволеннем попыту на iPhone і сур’ёзна адстае ў АІ-гонцы.

У поспех Vision Pro пакуль верыць толькі Apple. Што можа пайсці не так?
Па тэме
У поспех Vision Pro пакуль верыць толькі Apple. Што можа пайсці не так?
Microsoft плануе будаваць ядзерныя рэактары для сваіх цэнтраў апрацоўкі даных. Навошта ёй гэта трэба?
Па тэме
Microsoft плануе будаваць ядзерныя рэактары для сваіх цэнтраў апрацоўкі даных. Навошта ёй гэта трэба?
Microsoft заявіла, што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі
Па тэме
Microsoft заявіла, што расійскія хакеры ўзламалі пошту кіраўніцтва кампаніі

Читать на dev.by