NASA: беспілотны карабель Orion абляцеў Месяц
Беспілотны касмічны карабель Orion без экіпажа на борце здзейсніў аблёт Месяца.
Беспілотны касмічны карабель Orion без экіпажа на борце здзейсніў аблёт Месяца.
Беспілотны касмічны карабель Orion без экіпажа на борце здзейсніў аблёт Месяца.
Паводле звестак NASA, Orion праляцеў на вышыні каля 130 кіламетраў над паверхняй Месяца, рухаючыся з хуткасцю прыблізна 8210 км/г. Падчас аблёту карабель знаходзіўся на адлегласці крыху большай за 370 149 тысяч кіламетраў ад Зямлі. Чакаецца, што Orion выйдзе на далёкую рэтраградную арбіту 25 лістапада. Там ён будзе каля тыдня для праверкі сістэм. Карабель вернецца на Зямлю 11 снежня.
Orion быў запушчаны 16 лістапада. Унутры карабля няма астранаўтаў — толькі манекены, якія запісваюць даныя для будучых чальцоў экіпажа. Гэта першае лётнае выпрабаванне карабля без людзей на борце. Запуск ладзіўся ў рамках праграмы Artemis 1 — першага этапу месячнай праграмы ЗША, мэта якой — высадка людзей на Месяцы. Падчас другога этапу Месяц абляціць карабель з экіпажам на борце. Трэці этап — высадка людзей на спадарожнік Зямлі ў 2024 годзе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.