«Занадта ліберальныя прынцыпы». Польшча хоча перагледзець правілы выдачы карты паляка

Савет міністраў прыняў пастанову аб зацвярджэнні «Дзяржаўнай стратэгіі супрацоўніцтва з Полоніяй і палякамі за мяжой на 2025–2030 гады» (Polonia — гэта эмігранты з Польшчы і іх нашчадкі).

Згодна з дакументам, Польшча плануе перагледзець правілы выдачы карты паляка, піша канал Dzik Pic.

20 каментарыяў

Польскія ўлады хочуць засяродзіцца на вяртанні этнічных палякаў з-за мяжы і маюць намер прыняць для гэтага шэраг мер: «Прыярытэты стратэгіі ў асноўным уключаюць дзеянні, накіраваныя на падтрыманне сувязяў і цікавасці да краіны продкаў».

У прыватнасці, гаворка ідзе пра:

  • падтрымку вяртання ў Польшчу з мэтай прафесійнай, адукацыйнай або навукова-даследчай дзейнасці;
  • пашырэнне вывучэння польскай мовы, у тым ліку як замежнай;
  • спрашчэнне ўмоў для атрымання вышэйшай адукацыі або праходжання прафесійных стажыровак у Польшчы;
  • паляпшэнне каардынацыі дзейнасці, звязанай з Полоніяй.

Важнай сферай застануцца меры па падтрымцы ідэнтычнасці, распаўсюджванні ведаў пра польскую культуру і гісторыю, захаванні сувязяў з Польшчай і ахове культурнай спадчыны.

Стратэгія прадугледжвае перагляд інструментаў фінансавання палітыкі ў дачыненні да Полоніі з пункту гледжання іх эфектыўнасці і адпаведнасці новым прыярытэтам.

Дакумент таксама прадугледжвае перагляд палажэнняў аб карце паляка, рэпатрыяцыі і грамадзянстве з мэтай іх адаптацыі да бягучай рэчаіснасці.

Урад хоча, каб гэтымі інструментамі карысталіся толькі тыя, хто сапраўды звязаны з Польшчай і прыхільны польскаму духу, культуры і традыцыям.

Што менавіта хочуць зрабіць па картцы паляка?

Стратэгія прапануе змяніць некаторыя законы, у тым ліку статут пра карту паляка ад 2007 года.

Так, прапануецца перагледзець палажэнні, каб ліквідаваць выпадкі злоўжыванняў у працэсе выдачы карт паляка. У прыватнасці, гаворка ідзе пра выкарыстанне заяўнікамі падробленых дакументаў, якія пацвярджаюць польскае паходжанне.

Паколькі ў апошнія гады карта паляка значна спрыяла легальнай міграцыі ў Польшчу, змены павінны, сярод іншага, уключаць адмену крытэрыя актыўнасці ў полонійскіх арганізацыях на карысць ведання польскай мовы і культуры.

Таксама плануецца ўзмацніць сістэму выдачы дакумента і прадухіленне махлярства. Акрамя таго, будзе прааналізавана сістэма падтрымкі для ўладальнікаў карт паляка, якія пераязджаюць у Польшчу.

Змены плануецца ўнесці і ў закон аб польскім грамадзянстве: плануецца адмовіцца ад «занадта ліберальных прынцыпаў набыцця польскага грамадзянства».

«З улікам таго, што ў апошнія гады Польшча стала прывабным напрамкам міграцыі для грамадзян трэціх краін, атрыманне польскага грамадзянства павінна быць звязана з пацвярджэннем таго, што замежнік інтэграваны ў польскае грамадства, уключаючы валоданне польскай мовай на адпаведным узроўні», — гаворыцца ў стратэгіі.

На другім месцы пасля ўкраінцаў. Даведаліся, колькі беларусаў жыве ў Польшчы
Па тэме
На другім месцы пасля ўкраінцаў. Даведаліся, колькі беларусаў жыве ў Польшчы

Читать на dev.by