Казахстанскі дзяржфонд з актывамі на $80 млрд увёў нейрасетку ў праўленне
У савет дырэктараў фонда нацыянальнага дабрабыту «Самрук-Казына» ў Казахстане ўвайшла нейрасетка. Гэта першы такі кейс у рэгіёне.
Падкрэсліваецца, што нейрасетка пад назвай SKAI з’яўляецца незалежным членам праўлення з правам голасу. Яна была прадстаўлена на нядаўнім міжнародным форуме Digital Bridge у Астане.
SKAI павінна павысіць празрыстасць і якасць кіравання фондам. Нейрасетка аналізуе ўнутраныя і знешнія нарматыўныя дакументы, рашэнні савета і іншыя матэрыялы, назапашаныя за час яго існавання, каб дырэктары маглі прымаць больш узважаныя рашэнні.
SKAI функцыянуе ў закрытым контуры на суперкамп’ютэры Al Farabium, пабудаваным на чыпах Nvidia. У яе аснове ляжыць нацыянальная моўная мадэль Alem LLM.
У праўленні фонду называюць укараненне ШІ «квантавым скачком», пры якім тэхналогіі і людзі пачынаюць прымаць рашэнні разам, а лічбавізацыя робіцца часткай філасофіі кіраўніцтва. Нейрасетку плануюць ужыць на бліжэйшым пасяджэнні савета.
Фонд «Самрук-Казына» быў створаны ў 2008 годзе. Ён кіруе нацыянальнымі актывамі, адказвае за мадэрнізацыю эканомікі і цалкам належыць ураду краіны. Па звестках Times Of Central Asia, сукупныя актывы ў распараджэнні фонду ацэньваюцца прыблізна ў $81 млрд.
Читать на dev.by