З усяго відаць, улады Польшчы не будуць патрабаваць абавязковай працоўнай дамовы для ўсіх замежнікаў

На пачатку верасня Мінпрацы Польшчы паказала праект закона, паводле якога дазволы на працу замежнікам хацелі выдаваць толькі пры ўкладанні з польскім прадпрыемствам «умовы, а працэ». 

Мяркуючы з нядаўніх змен у дакуменце, ведамства ўсё ж адмовілася ад гэтай ідэі, заўважыў канал Dzik Pic.

3 каментарыя

Як піша партал Prawo.pl, патрабаванні ў апошняй версіі праекта памякчэлі. Калі ўсё пакінуць як цяпер, то ў будучыні іншаземец па-ранейшаму зможа прэтэндаваць на атрыманне дазволу на працу, нават калі ён працуе па ўмове злецэння або B2B.

Нагадаем, што асобным катэгорыям замежнікаў не патрэбныя дазволы на працу. Напрыклад, з картай сталага побыту або статусам дадатковай абароны.

Але ўлады хочуць абавязаць укладаць працоўную дамову з замежнікам, калі працадаўца вырашыць скарыстацца спрошчанай працэдурай, якая па-польску называецца oświadczenie o powierzeniu pracy cudzoziemcowi.

Дэкларацыя аб даручэнні выканання працы замежніку дае права выконваць несезонныя працы на тэрмін не большы за 24 месяцаў па спрошчанай працэдуры. На гэтай падставе цяпер могуць працаваць толькі грамадзяне Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Аднак спіс краін, на якія распаўсюджваецца гэтае правіла, можа быць перагледжаны да канца 2025 года.

Экспертка па працоўным праве Polskiego Towarzystwa Gospodarczego Катажына Камецка адзначае, што праект усё яшчэ не цалкам адпавядае чаканням працадаўцаў.

Але ўлады хоць бы змянілі спрэчны шосты артыкул, дзе і гаварылася пра абавязковую «ўмову, а працэ» для ўсіх. Бо «не кожны іншаземец хоча працаваць на падставе працоўнай дамовы».

Аднак юрыстка падкрэслівае, што патрабаванне ўкладаць працоўную дамову з людзьмі, якія працуюць на падставе дэкларацыі аб даручэнні працы замежніку, усё роўна з’яўляецца формай «абмежавання свабоды эканамічнай дзейнасці». Бо атрымаць дэкларацыю значна прасцей і хутчэй, чым дазвол на працу, які ў залежнасці ад ваяводства даводзіцца чакаць да паўгода. 

— Прапанаваныя правілы непаслядоўныя, бо чаму мы маем ставіцца да пэўных замежнікаў як да прыярытэтных? Гэтаму няма ніякага рацыянальнага апраўдання, — кажа Камецка.

В Польше хотят ограничить доступ иностранцев к рынку труда
По теме
В Польше хотят ограничить доступ иностранцев к рынку труда
Дыпломы паліцэяльных школ могуць перастаць прымаць для пацверджання ведаў польскай мовы?
Па тэме
Дыпломы паліцэяльных школ могуць перастаць прымаць для пацверджання ведаў польскай мовы?

Читать на dev.by