КДБ і ААЦ могуць прымусіць сайты перадаваць інфармацыю пра карыстальнікаў

18 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 368 «Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць». Згодна з указам, КДБ і ААЦ змогуць атрымліваць доступ да баз даных карыстальнікаў сайтаў і правайдараў сувязі.

3 каментарыя

Улады збіраюцца стварыць інфармацыйную сістэму электроннага ўзаемадзеяння са спецслужбамі — «сістэму тэхнічных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (САВМ)». 

Яе распрацоўкай зоймецца «Цэнтр лічбавага развіцця», а ўладальнікам і аператарам будзе «БелДІЭ».

«Цэнтр лічбавага развіцця» — дзяржаўная кампанія, створаная ўвосень 2022 года ў рамках указа № 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі». Чыноўнікі казалі, што цэнтр дапаможа з працэсамі цыфравізацыі ў эканоміцы. «Цэнтр лічбавага развіцця» з’яўляецца рэзідэнтам ПВТ. 

ААЦ і КДБ будуць складаць спісы «пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі» і ўладальнікаў сайтаў, якія маюць далучыцца да сістэмы «на бязвыплатнай аснове». Яны маюць рэгістравацца ў інфармацыйнай сістэме на працягу месяца, а на працягу трох месяцаў — даць ААЦ і КДБ:

«кругласутачны аддалены доступ да баз даных, аўтаматызаваных сістэм, якія змяшчаюць інфармацыю пра карыстальнікаў, аказаныя гэтым карыстальнікам паслугі электрасувязі, інтэрнэт-паслугі, а таксама паслугі, якія аказаныя з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсу і якія не з’яўляюцца паслугамі электрасувязі, інтэрнэт-паслугамі».  

Калі правайдары і ўладальнікі сайтаў не змогуць падключыцца да САВМ, іх могуць заблакаваць паводле пастановы ААЦ і КДБ.

ОАЦ сможет отключать сети электросвязи, чтобы предупредить угрозу нацбезопасности
По теме
ОАЦ сможет отключать сети электросвязи, чтобы предупредить угрозу нацбезопасности

Читать на dev.by